ЭНЕРГІЯ ДЛЯ ТВАІХ АСAБICТЫХ ПЕРАМОГ: «САВУШКІН» ЗАПУСЦІЎ КАКТЭЙЛЬ TEOS PRO, ЗБАГАЧАНЫ МАЛОЧНЫМ БЯЛКОМ

30.03.2026

«Савушкін» працягвае эксперыментаваць з прадуктамі для актыўнага і здаровага ладу жыцця. Пад брэндам TEOS нядаўна выйшла лінейка малочных кактэйляў. Інавацыйная рэцэптура: порцыя напою змяшчае 30 грамаў бялку і 8 незаменных амінакіслот.

TEOS_PRO_MILKSHAKE_VANIL_KV_1180x495px_PREVIEW.png

Лагічны працяг лінейкі высокабялковых прадуктаў TEOS – малочны кактэйль TEOS PRO – створаны тэхнолагамі кампаніі ў супрацоўніцтве з экспертамі па харчаванні спецыяльна для тых, хто шукае крыніцу здаровай энергіі і імкнецца да асабістага прагрэсу, незалежна ад таго, ідзе гаворка аб рэкордзе ў спартзале або аб стабільнай працоўнай эфектыўнасці на працягу ўсяго дня.

 

Бялок як паліва для асабістых перамог

Сусветны трэнд на высокабялковае харчаванне прадыктаваны нашым рытмам жыцця і навукай: даказана, што чалавеку штодня трэба ад 1 да 2 г бялка на кілаграм вагі, каб заставацца ў тонусе і забяспечваць арганізм «будаўнічым матэрыялам» для нармальнага функцыянавання ўсіх органаў і сістэм.

Унікальная формула

Галоўная асаблівасць TEOS PRO: у адрозненне ад прадстаўленых на рынку аналагаў – сыроватачных пратэінавых кактэйляў – у тым, што ў яго складзе выкарыстоўваецца канцэнтрат малочнага бялку (КМБ 80). Навінка змяшчае камбінацыю казеіну (80%) і сыроватачна бялку (20%).

 

Што гэта дае?

  • Доўгае насычэнне: Дзякуючы казеіну бялок засвойваецца павольна, забяспечваючы пачуццё сытасці на доўгі час і раўнамерную падтрымку мышцаў амінакіслотамі, дапамагаючы захоўваць масу касцей, паляпшаючы якасць аднаўлення арганізма.

  • Поўны бялковы профіль: у кожнай порцыі TEOS PRO – 20 амінакіслот, у тым ліку 8 ​​незаменных. Напрыклад, глутамін дапамагае захоўваць тканіну мышцаў і падтрымліваць імунітэт.

  • Універсальнасць: Кактэйль ідэальна падыходзіць у якасці лёгкай вячэры або перакусу ў працяглых перапынках паміж ежай. Яго не трэба гатаваць у шэйкеры –дастаткова проста страсянуць бутэлечку.

  • Чысты склад: кактэйль не змяшчае цукру і кансервантаў.

 

«Усё магчыма» з TEOS PRO

«Мы лічым, што поспех – гэта не карцінка ў сацсетках, а асабісты ўнутраны прагрэс. TEOS PRO дае неабходны рэсурс, каб не проста марыць, а дзейнічаць, але рабіць гэта ва ўласным, камфортным, рытме, – адзначаюць у кампаніі. – А мы імкнемся i далей развіваць лінейку брэнда TEOS такім чынам, каб кожны з нас мог дапоўніць свой штодзённы рацыён жывой энергіяй бялку ў аб'ёме і фармаце, які неабходны менавіта яму».

На паліцах TEOS PRO – з 23 сакавіка. У лінейцы прадстаўлены тры самыя папулярныя смака: ваніль, клубнiцы, шакалад.

Аб кампаніі:

«Савушкін» – найбуйнейшы вытворца малочнай прадукцыі ў Беларусі, кампанія – эксперт малочнага рынку.

Аб брэндзе:

Брэнд TEOS ужо заваяваў давер сусветнай дэгустацыйнай эліты і спажыўцоў як эталон высокабялковых грэчаскіх ёгуртаў. Лінейка TEOS сёння ўключае натуральныя прадукты без цукру і дэсертныя варыянты з натуральнымі фруктова-ягаднымі напаўняльнікамі.