03.06.2019
31 мая напярэдадні Дня абароны дзяцей у Брэсце пасля маштабнай рэстаўрацыі адкрылі абноўлены парк Міру па вуліцы Ленінградскай. «Савушкін прадукт» арганізаваў тут спартыўны комплекс з трэнажорамі, пашырыў дзіцячую гульнявую пляцоўку, напоўніў парк скульптурамі і нават арганізаваў пляцоўку для французскай гульні петанк…
Рэстаўрацыя парку праходзіла на працягу года. Яна прымеркавана да 1000-годдзя Брэста. Дызайнам парку займаўся «Савушкін прадукт», вырашыўшы змяніць яго да знакавай гадавіны.
«У Брэсце з’явіўся парк еўрапейскага ўзроўню. Тут безумоўна будзе камфортна сем’ям з дзецьмі, актыўнай моладзі, людзям сярэдняга і сталага ўзросту, якія могуць узяць прыклад з французскіх аднагодкаў і згуляць у петанк. Мы прыклалі максімум намаганняў, каб не толькі захаваць зялёную зону, але і папоўніць яе новымі раслінамі. Таксама мы паклапаціліся аб функцыянальным напаўненні паркавага комплексу. Усё гэта дазволіць парку Міру стаць адным з самых папулярных месцаў для вольнага часу ў горадзе. Важна, каб парк спадабаўся берасцейцам і выклікаў у іх гонар за свой горад», – раскрывае задуму
генеральны дырэктар кампаніі «Савушкін прадукт» Аляксандр Васільевіч Саўчыц. 
Дзіцячы гарадок «Планета СуперКід» значна пашырылі: цяпер ён складаецца з двух пляцовак, уваход на якія пазначаны светлавой аркай. Дзіцячы комплекс папоўнілі качалкі-балансіры ў форме матацыкла, коніка і дыназаўра, баскетбольнае кальцо і гімнастычная сетка Піраміда - па ёй могуць лазіць дзеці ад 5 гадоў.

«Савушкін прадукт» таксама арганізаваў workout-пляцоўку пад адкрытым небам. Для падлеткаў паставілі тры трэнажора, для дарослых - адразу дзесяць. Пасля актыўнай трэніроўкі наведвальнікі могуць зрабіць «спартыўнае» сэлфі ў актыўнай фотазоне.

У парку з’явілася пляцоўка для заняткаў петанкам. Гэтая праванская гульня падобная да кёрлінгу і вельмі папулярная ў Францыі, Англіі і Іспаніі.

Ля ўваходу ў парк наведвальнікі змогуць азнаёміцца са схемай размяшчэння аб’ектаў у парку.
Для зручнасці гасцей парку ўсталявалі 30 лавак і ўрны, арганізавалі дзве велапаркоўкі. А таксама біяпрыбіральні і навес ад дажджу. Парк папоўніўся 69 дрэвамі, больш за 2300 хмызнякамі і 36 квітнеючымі мнагалетнімі раслінамі. Пасеяна больш за 28 тысяч м. кв. газона.
Больш фотаздымкаў у
фотагалерэі