Расіяне выбіраюць: «таварам года 2024» сталі беларускія малочныя прадукты

22.11.2024

Узнагароды Нацыянальнай прэміі «Тавар года» ўручылі 12 лістапада 2024 года ў Маскве. Несумнёнымі фаварытамі спажывецкіх пераваг мільёнаў расiян прызнаныя малочныя прадукты беларускай кампаніі «Савушкін прадукт». Залатыя зоркі прэміі атрымалі тварог і тваражкі «Савушкін», а ў катэгорыі «Масла сметанковае» адзначылі брэнд «Брэст-Літоўск».

фото 1.jpg

Сучасныя спажыўцы становяцца ўсё больш патрабавальным: паводле даследаванняў, 70% расiян гатовыя плаціць больш за прадукты з натуральным складам і без штучных дабавак.

Менавіта таму залатыя зоркі «Тавара года», якія ўручаюць кампаніям-лідэрам рынку, гэта ў першую чаргу сімвал даверу спажыўцоў абранаму брэнду, маркер запатрабаванасці прадукта і яго высокай якасці.

За час прысутнасці на расійскім рынку «Савушкін» стаў у пэўным сэнсе сінонімам якасці і натуральнасці, што асабліва актуальна для пакупнікоў, якія імкнуцца да актыўнага і здаровага ладу жыцця.

фото 2.jpg

«Мы шчыра рады, што нашы прадукты, над якімі мы з такім плёнам працуем, падабаюцца расiйскiм пакупнiкам, I шмат для каго сталі часткай штодзённага рацыёну, — кажа Алена Васянкова, намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу кампаніі «Савушкін прадукт». — Для нас прэмія «Тавар года» — знак таго, што мы рухаемся ў правільным напрамку. Гэта перамога густу і якасці, якой мы вельмі ганарымся, і, спадзяемся, гэтыя пачуццi з намi разделяць I нашы спажыўцы!»

_______________

«Савушкін прадукт» уваходзіць у групу кампаній «SANTA» і займае ўстойлівую пазіцыю на рынку СНД.

На рынку РФ кампанія займае 1-е месца ў катэгорыях тварожных сыроў і густых натуральных ёгуртаў, 2-е месца ў катэгорыі сметанковага масла і 3-е месца ў катэгорыі тварожных дэсертаў.