«Савушкін прадукт» перавёў адыгейскі сыр у брэнд SVEŽA

21.09.2021

Адыгейскі сыр кампаніі “Савушкін прадукт” перайшоў у прадуктовую лінейку гандлёвай маркі SVEŽA, якая аб’ядноўвае ў сабе шырокавядомыя гатункі свежых сыроў з багатай кулінарнай гісторыяй.

Адыгейскі сыр — гэта мяккі сыр на аснове кароўега малака, нацыянальная страва Паўночнага Каўказа. Для яго вырабу выкарыстоўваецца мяккая кісламалочная закваска. Прадукт вырабляецца толькі з натуральнага пастэрызаванага малака па тэхналагічнаму працэсу, які адпавядае ўсім самым строгім стандартам якасці.

Для адыгейскага сыру характэрны мяккая кансістэнцыя і нейтральны водар. Гэты від сыра валодае прыемным сметанковым смакам і мае сярэднюю каларыйнасць. Яго часта ўключаюць у склад дыетычнага харчавання. Амерыканскія даследчыкі адзначаюць, што дзякуючы высокаму ўтрыманню вітамінаў групы В, рэгулярнае ўжыванне адыгейскага сыра дазваляе падняць настрой і адолець дэпрэсію. Таксама ён цудоўна падыйдзе для харчавання цяжарных і дзяцей. Вялікая колькасць мінералаў і бялка, ферментаў і іншых карысных рэчываў добра ўспрымаюцца арганізмам падчас росту.

Прымяненне ў кулінарыі дастаткова разнастайнае. Адыгейскі сыр дадаюць у розныя стравы і ўжываюць як самастойную закуску. Асаблівай папулярнасцю ён карыстаецца ў смажаным выглядзе — структура прадукта дазваляе падвяргаць яго ўсім тыпам тэрмічнай апрацоўкі.

Адыгейскі сыр SVEŽA выпускаецца ва ўпакоўках вагой 300 грам. У 100 грамах прадукта ўтрымліваецца 228 кілакалорый, 16, 5 грам бялка і 18 грам тлушчаў. Тлустасць складае 45%. Тэрмін прыдатнасці прадукту — 30 дзён пры ўмове выканання тэмпературнага рэжыму ад + 2 да + 6 градусаў і адноснай вільготнасці паветра не больш за 85%.

Сыр пад новай этыкеткай ужо паступіў у продаж ва ўсе буйнейшыя магазіны і гандлёвыя сеткі рэспублікі.

Брэнд SVEŽA выпускае кампанія “Савушкін прадукт”, ён спецыялізуецца на вытворчасці далікатных свежых сыроў, якія валодаць даўняй кулінарнай гісторыяй і выдатнымі смакавымі якасцямі. Апроч адыгейскага сыру ў лінейцы сыроў брэнда прысутнічаюць таксама гатункі фета, брынза, мацарэла і cream cheese.

Sveza_banner_1920x670_adygejskij.png