
Залатую статуэтку на галіновым конкурсе "Лідэр энергаэфектыўнасці – 2023" атрымаў праект кампаніі "Савушкін прадукт" па рэкуперацыі цеплавой энергіі ад сістэмы астуджэння паветраных кампрэсараў.

Нюансамі інавацыйнай тэхналогіі падзяліўся адзін з аўтараў праекта - Андрэй Андрашук, начальнік кампрэсарнай гаспадаркі брэсцкай вытворчай пляцоўкі кампаніі.
-Сціснутае паветра ў нас ужываецца падчас шматлікіх тэхналагічных працэсаў. У працэсе яго стварэння 75 працэнтаў электраэнергіі пераўтворыцца ў цеплавую энергію. Раней яе адводзілі ў атмасферу, дарэчы, і для гэтага таксама была патрэбная электраэнергія: для работы вентылятараў, алейных радыятараў і градзірняў.
У той жа самы час бытавыя памяшканні і вытворчыя цэхі завода маюць патрэбу ў гарачай вадзе (халодную вадаправодную ваду мы награваем да 60⁰С). Раней гэта рабілі традыцыйным спосабам, спальваючы газ у катлах кацельнага цэха.

Укараненне ж сістэмы рэкуперацыі цяпла дазволіла нам грэць вялікія аб'ёмы вады, карыстаючыся цеплавой энергіяй – iнакш кажучы, пабочнага прадукта ад працэсу сціскання паветра. У выніку мы атрымліваем падвойную эканомію: скарачаем спажыванне газу і энергіі, якая раней iшла на адвядзенне залішняй цеплыні.
Сістэма атрымалася настолькі эфектыўнай, што цалкам забяспечвае нашы патрэбнасці ў гарачай вадзе, плюс дазваляе падключыць дадатковых спажыўцоў. Напрыклад, на восеньска-зімовы перыяд мы можам далучыць да яе сістэмы ацяплення вытворчых і офісных памяшканняў.

Беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя і эканоміка замкнёнага цыкла * - глабальныя трэнды, а для адказнага бізнесу - адны з найважнейшых прынцыпаў ўстойлівага развіцця. У кампаніі "Савушкін прадукт" уважліва сочаць за экалагічным парадкам дня, укараняючы лепшыя распрацоўкі ў галіне "зялёнай" энергетыкі, інавацыйныя тэхналогіі, рацыянальнае выкарыстанне матэрыяльных і энергетычных рэсурсаў.
Дарэчы, сістэма рэкуперацыі, уведзеная ў строй на базе брэсцкай вытворчай пляцоўкі, дасць не толькі эканамічны, але і экалагічны эфект: дзякуючы ёй прамысловыя выкіды СО2 ад спальвання паліва зменшацца на 723,132 т СО2 на год.

"Савушкін прадукт" – адзін са стратэгічных бізнесаў групы кампаній SANTA.
У бягучым годзе ў групе кампаній працягваецца рэалізацыя адразу некалькіх маштабных "зялёных" праектаў, у ліку якіх ўстаноўка сонечных батарэй на аб'ектах вытворчасці і інфраструктуры, укараненне і выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі і прыродных холадагентаў у лагістычным і халадзільным комплексах; перапрацоўка адходаў палімернай плёнкі; выкарыстанне грузавога і легкавога электратранспарту ў мэтах скарачэння выкідаў парніковых газаў.
*Эканоміка замкнёнага цыклу - гэта канцэпцыя аднаўляльнай вытворчасці і спажывання пры максімальным выкарыстанні рэсурсаў, пры выключэннi адходаў і негатыўнага ўплыву на прыроду.