«Савушкін» выпусціў новы «крафтавы» сыр

08.04.2020

«Савушкін прадукт» прэзентаваў унікальны сыр у «крафтавай» лінейцы «Сыроў з Александрыі».

Новы сыр «Алмаз» адрозніваецца глыбокім інтэнсіўным смакам з вытанчаным пікантным прысмакам, што адрознівае высакародныя сыры. Насычаны смак адцяняе рэзкая нотка, якая спадабаецца знатакам традыцыйных цвёрдых італьянскіх і іспанскіх сыроў.

Месца нараджэння сыру – невялікае мястэчка Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Вытворчасць тут падобная да італьянскіх сямейных сыраварняў, дзе з асабістай увагай і запалам падыходзяць да кожнай партыі сыру, гатуючы яго з любоўю і клопатам – як для сваёй сям'і.

Тэрмін паспявання сыру - 12 месяцаў, што дазваляе больш раскрыць смак сыру, зрабіць яго пах больш насычаным.

«Алмаз» выпускаюць з уласнай натуральнай сыравіны – суцэльнага малака, што дазваляе захаваць у сыры максімальную карысць свежага кароў'ега малака. Адсюль і плаваючая тлустасць сыру: ад 50 до 65% у залежнасці ад малака, якое паступіла на выраб. Пры вытворчасці не выкарыстоўваюцца кансерванты і фарбавальнікі. Навінка прэзентавана ў зручных флоупаках вагой 200 грамаў.

«Алмаз» - сапраўднае адкрыццё для дасведчаных сырных гурманаў, якія ўмеюць цаніць высокую якасць і ўнікальнасць крафтавага прадукту! Ён стане ўпрыгожваннем кожнай, самай вытанчанай сырнай талеркі.

сыр Алмаз.jpg