Названы самыя смачныя прадукты па версіі шэф-кухараў Michelin: журы Міжнароднай сертыфікаціі смаку Superior Taste Award падвяло вынікі 2025 года. Тварожны сыр SVEŽA ад кампаніі “Савушкін” атрымаў Crystal Taste Award. Гэту ўзнагароду прысуджваюць прадуктам, якія на пряцягу трох гадоў у ходзе сляпых дэгустацый стабільна дэманструюць выключны смак і бездакорную якасць.

Журы конкурсу Superior Taste Award складаецца з больш чым 250 прызнаных экспертаў гастранаміі: сусветна вядомыя шэф-кухары і самелье з міжнароднымі тытуламі і ўзнагародамі, уладальнікі зорак Michelin і звання “Кухар года” па версіі Gault & Millau.
Вынікі экспертнай дэгустацыйнай сесіі з іх удзелам для прадуктаў “Савушкін” сталі наступнымі:
- сыр тварожны «Сметанковы» SVEŽA — тры залатыя зоркі, прэмія Crystal Taste Award;
- высокабялковы ёгурт TEOS — тры залатыя зоркі;
- сыр «Брест-Литовск Гранд Маасдам» — залатая зорка.
За ўсю гісторыю конкурсу тварожны сыр SVEŽA – другі прадукт з Беларусі, які атрымаў каштоўны крышталь: раней яго ўладальнікам быў толькі ёгурт TEOS, таксама вытворчасці “Савушкін”.
У мінулым годзе ў галоўны офіс кампаніі ў Брэсце з Бруселя даставілі значных памераў “дыямент” – прэмію Diamond Taste Award за абсалютнае чэмпіёнства TEOS — сем вышэйшых узнагарод у конкурсе на працягу 10 гадоў. Так ёгурт з Беларусі стаў адзіным у свеце ўладальнікам Дыяментавай узнагароды. Цяпер тварожны сыр SVEŽA рыхтуецца паўтарыць гэты поспех.
“Мы ствараем прадукты для людзей, каб яны былі актыўнымі, поўнымі энергіі і радасці. Вынікі Міжнароднай сертыфікацыі пацвярджаюць, што мы — на правільным шляху: прапаноўваем нашым спажыўцам прадукты, смак і якасць якіх — на міжнародным узроўні”, — адзначылі ў кампаніі “Савушкін”.
Аб конкурсе:
Superior Taste Award — одна з самых прэстыжных сусветных сертыфікацый смаку — праводзіцца International Taste Institute ужо 20 гадоў.
У рамках конкурсу штогод прадстаўлены тысячы прадуктаў з усяго свету, якія ацэньваюцца ўсляпую па раду сэнсарных крытэрыяў: смак, арамат, тэкстура і агульнае ўражанне. У залежнасці ад выніковай ацэнкі прадукты атрымоўваюць узнагароды:
1 зорка (70–80%) — добры прадукт с высокай якасцю смаку;
2 зоркі (80–90%) — выдатны прадукт, які прыметна вылучаецца сярод аналагаў;
3 зоркі (90–100%) — выключны прадукт вышэйшага ўзроўню, які эксперты рэкамендуюць шукаць у продажу.
Асобыя прэміі конкурсу прысвойваюцца за стабільнае пацвярджэнне выключнай якасці:
Crystal Taste Award — на працягу трох гадой;
Diamond Taste Award — сем разоў на працягу 10 гадоў.
Падрабязны спісак прадуктаў-перамжцаў конкурсу 2025 года апублікаваны на сайце International Taste Institute.
Аб кампаніі:
"Савушкін" — адзін са стратэгічных бізнэсаў группы кампаній SANTA. Уваходзіць у першую тройку найбуйнейшых малочных кампаній ва Ўсходняй Еўропе.
Асартымент кампаніі — больш за 350 наіменняў прадукцыі пад 11 брэндамі — прадстаўлены на рынках больш чым 30 краін свету.
“Савушкін” прымае ўдзел у дэгустацыях Superior Taste Award з 2014 года. І за гэты час быў удастоены больш чым 35 узнагарод рознай вартасці.