«Савушкін прадукт» правёў рэдызайн упакоўкі глазураваных сыркоў “Бярозка”. Цяпер гэты ласунак выпускаецца пад апісальным імем “Плюш”.
Цэнтральным элементам упакоўкі стала выява вясёлага мішкі, прычым для кожнага віду сырка прыдуманы свой індывідуальны герой. На сырках са згушчаным малаком і водарам ванілі — белыя мядзведзі, на дэсертах са смакам какавы — буры, а на вараным згушчаным малацэ — каала. Пры гэтым кожнае медзведзяня – асаблівае, са сваім характарам.
У верхняй частцы ўпакоўкі захоўваюцца лагатып брэнда “Бярозка” і бела-сінія “чашачкі”, якія прысутнічалі на папярэдняй упакоўцы. Яны з’яўляюцца сувязным элементам для пераемнасці дызайну.
Новая ўпакоўка дапамагае зрабіць глазураваныя сыркі “Плюш” больш пазнавальнымі, а спажыўцы з яе дапамогай хутчэй знаходзяць на паліцах крамаў дэсерт з улюбёным смакам. Кашыраваная фальга валодае павышанай трываласцю на разрыў і пракол, а таксама добра захоўвае якасныя параметры прадукту.
Пад апісальным імем “Плюш” выходзяць глазураваныя сыркі, вырабленыя па класічнай рэцэптуры з мяккага тварагу і сметанковага масла. Ванільны сырок “апрануты” у хрусткую шакаладную глазуру, усе астатнія — у звыклую мяккую. Лінейка “плюшавых” сыркоў налічвае 4 смакі.
Шукайце глазураваныя сыркі “Плюш” ва ўсіх буйных крамах і гандлёвых сетках рэспублікі.
