Сметанковае масла “Брэст-Літоўск” і сыр фета SVEŽA, якія выпускаюцца кампаніяй “Савушкін прадукт”, атрымалі залатыя медалі на конкурсе “Лепшы прадукт-2022”. Мерапрыемства праводзілася ў рамках 29-ай міжнароднай выставы “Прадэкспа”, якая праходзіла 7-11 лютага 2022 года ў Маскве.
Дыплом Лаўрэата міжнароднага конкурсу “Лепшы прадукт-2022” разам з Золатам прысуджаны кампаніі “Савушкін прадукт” – найбуйнейшаму ў Беларусі малочнаму вытворцу – за кісласметанковае салёнае масла “Брэст-Літоўск” Фінскае, 80 % тлустасці, і мяккі расольны сыр Фета SVEŽA з утрыманнем тлушчу 45 %. У рамках конкурсу ўзнагароды ўручаліся ў намінацыях, якія ахопліваюць усе сегменты харчовага рынку. Беларускія брэнды заваявалі “золата” ў намінацыі “Малочныя прадукты”.
Прадукцыю ацэньвала аўтарытэтная конкурсная камісія, якая праводзіла дэгустацыю, улічваючы смакавыя характарыстыкі і якасць прадуктаў, іх знешні выгляд, колер і пах, а таксама ўпакоўку і шэраг іншых паказчыкаў. У склад камісіі ўваходзілі прызнаныя эксперты галіны. Вынікі ацэнкі прадуктаў адзначаліся ў дэгустацыйных лістах, якія дзейнічаюць у харчовай і перапрацоўчай прамысловасці.
Міжнародны конкурс “Лепшы прадукт-2022” праводзіўся пад патранажам Міністэрства сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі і Рассельгаснагляду ў рамках выстаўкі “Прадэкспа-2022”. Мэтай конкурсу з’яўляецца ацэнка якасці прадуктаў харчавання, прадстаўленых на расійскім рынку.
“Прадэкспа” – найбуйнейшы ў Расіі і Усходняй Еўропе міжнародны форум харчовай індустрыі. Сёлета ў ім прынялі ўдзел больш за 2,5 тысячы кампаній з 73 краін свету. Свае стэнды прадставілі вытворцы з Расіі, Беларусі, ЗША, Украіны, Арменіі, Сербіі, Бразіліі, Італіі і іншых краін свету. Выставу наведала больш за 70 тысяч чалавек са 115 краін свету.