ТОП здзiўляе: малочны кактэйль са смакам папкорна!

10.04.2024
фото 1.jpg

Нестандартны смак малочнага кактэйлю — сапраўдны генератар пазітыву для ўсіх, каму даспадобы новыя эмоцыі і цёплая атмасфера.

Лімітаваны выпуск напою ў яркім і прыкметным дызайне стварылі спецыяльна для сяброўскіх кампаній, для маладых аптымістаў і эксперыментатараў, адкрытых да ўсяго новага.

Кактэйль з унікальным смакам будзе нязменным спадарожнікам у любой сітуацыі і дадасць яркіх фарбаў у ваша жыццё. Бо самы просты спосаб падняць настрой — дазволіць сабе невялікі ласунак.

А яшчэ ТОП са смакам папкорна абавязкова ацэняць тыя, хто праводзіць шмат часу за праглядам кіно, серыялаў і забаўляльных праграм.

Малочная навінка разлітая ў ПЭТ-бутэлькі аб'ёмам 450 мл і мае ўсе характарыстыкі лінейкі кактэйляў ТОП: тлустасць не больш за 2% і натуральны склад.

ТОП з новым эксклюзіўным смакам папкорна ўжо з'явіўся на паліцах магазінаў, але ў продажы ён будзе ўсяго на працягу некалькі месяцаў. Хутчэй частуйцеся!