У Беларусі вызначылі самы паспяховы брэнд – і вы дакладна яго ведаеце

13.02.2023

У Беларусі вызначылі самыя паспяховыя брэнды 2022 года. 10 вышэйшых узнагарод і Гран-Пры прафесійнага конкурсу “Брэнд года” прысуджаны найбуйнейшай малочнай кампаніі “Савушкін прадукт”. Трэці год запар у намінацыі “Прэмія спажывецкіх пераваг” “Савушкін” прызнаны “Самым паспяховым брэндам”. На думку беларусаў, гэта сапраўды нацыянальны брэнд. Яго добра ведаюць і любяць ва ўсіх рэгіёнах краіны.


Вось што гаворыць пра гэта выканаўчы дырэктар конкурсу Уладзіслаў Шумскі:

– Узнагарода “Самы паспяховы брэнд” даказвае, што брэнд і яго прадукцыю не толькі ведаюць, але і аддаюць ёй перавагу ў спажыванні. І тут мы бачым значны адрыў па паказчыках спантанных ведаў і перавагам спажыўцоў у параўнанні з канкурэнтамі ва ўсіх таварных катэгорыях. Гэта пацвярджае, што “Савушкін” сапраўды знаходзіць добры водгук сярод беларусаў.

Па выніках 2022 года таксама атрымалі “золата” і прызнаны лідэрамі ў сваіх катэгорыях наступныя брэнды кампаніі “Савушкін прадукт”:

• “SVEŽA” (у катэгорыях “сыры мяккія” і “сыры тварожныя”),

• “TEOS” (у катэгорыі “ёгурт высокабялковы”),

• “СуперКід” (у катэгорыі “паста тварожная для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту”),

• “Ласкавае лета” (у катэгорыі “плаўленыя сыры”),

• “Брэст-Літоўск” (у катэгорыі “цвёрдыя сыры”).

• “Савушкін” (у катэгорыях “малочныя прадукты”, “сыркі глазураваныя”, “ёгурты” і “тварог”).


– Мы шчыра ўдзячныя кожнаму з нашых пакупнікоў за любоў і давер. І рады, што здолелі прапанаваць прадукты, якія адпавядаюць іх запытам. Наша каманда працягне сваю бесперапынную працу над тым, каб штодня прапаноўваць смачны выбар разнастайнай натуральнай малочнай прадукцыі, – адзначаюць у кампаніі “Савушкін прадукт”.

Варта асабліва адзначыць, што брэнд “Савушкін” з’яўляецца безумоўным лідэрам і ўпэўнена займае першы радок рэйтынгу па веданні і перавазе спажыўцоў у катэгорыі “Малочная прадукцыя” ўжо больш за 20 гадоў запар. На другім месцы ў гэтай катэгорыі таксама брэнд кампаніі – “Брэст-Літоўск”. Паводле сацыялагічнага апытання конкурсу “Брэнд года 2022”, пры пакупцы традыцыйнай малочнай прадукцыі брэндам “Савушкін” і “Брэст-Літоўск” аддае перавагу 54 % спажыўцоў ва ўзросце 18-29 гадоў, 58 % спажыўцоў ва ўзросце 30-44 гады і 53 % ва ўзросце 45-60 гадоў.


Конкурс “Брэнд года” праводзіцца ў Беларусі ўжо больш за два дзесяцігоддзі запар. Лепшыя брэнды краіны ў намінацыі “Прэмія спажывецкіх пераваг” вызначаюць падчас агульнанацыянальнага анлайн-апытання. У даследаванні бяруць удзел мужчыны і жанчыны ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў, жыхары беларускіх гарадоў з колькасцю насельніцтва ад 50 000 чалавек і больш.