20 жніўня да гадавога ЗОЖ-праекту кампаніі «Савушкін прадукт» у сетцы фітнес-клубаў «Адрэналін» далучыліся жыхары г. Лунінца. У бясплатным занятку па стрэтчынгу прынялі ўдзел усе жадаючыя, што прайшлі рэгістрацыю напярэдадні.
Мерапрыемства пачалося з сяброўскага знаёмства і дыскусіі аб правільным харчаванні. Вядучая мерапрыемства, PR-спецыяліст кампаніі «Савушкін прадукт» Дар'я Гарбацкая і трэнеры клуба «Адрэналін» Анастасія Малдаванава і Яўген Амінаў адказалі на мноства пытанняў удзельнікаў: аб харчаванні пасля трэніровак, дзённай норме спажывання ежы і вады, утрыманні ў прадуктах неабходнага пры здаровым харчаванні бялку, а таксама аб карысных перакусах.
Актыўнае абмеркаванне дапамагло развеяць многія міфы аб правільным рацыёне прыхільнікаў ЗОЖ. Удзельнікі адкрылі для сябе, што... шалі можна схаваць, а рабіць высновы аб выніках трэніровак лепш не па наборы/зніжэнні вагі, а вымераючы «праблемныя зоны» ў сантыметрах.
Далей па праграме ўсіх чакала гадзінная трэніроўка па стрэтчынгу. Удзельнікі былі прыемна ўражаны індывідуальным падыходам трэнера, а затым і наогул атрымалі персанальныя рэкамендацыі па выбары фітнес-напрамку, зыходзячы з уласных мэт, тэмпераменту і ладу жыцця. А «на дэсерт» удзельнікі папоўнілі затрачаную энергію і гэтак неабходны цягліцам бялок ёгуртамі TEOS, у адной бутэлечцы якога яго амаль 20г!
Самай актыўнай удзельніцы (як паабяцалі арганізатары спачатку) уручылі тыднёвы запас пітных ёгуртаў “TEOS”, а ўсім астатнім – кулінарныя кнігі “Искусство есть” з рэцэптамі карысных страў.
***
Даведка: Бясплатныя заняткі праекта «Адкрытая трэніроўка TEOS» у сетцы фітнес-клубаў «Адрэналін» праходзяць раз у месяц у адным з гарадоў Беларусі (Мінск, Гомель, Ваўкавыск, Брэст, Пінск, Лунінец, Орша) для звычайных людзей па розных фітнес-напрамках. Праект таксама ўключае дыскусіі аб пабудове правільнага рацыёну харчавання з прафесійнымі трэнерамі і дэгустацыі высокабялковых ёгуртаў. Інфармацыя пра кожную будучую трэніроўку, а таксама форма для рэгістрацыі з'яўляецца на сайтах і ў сацыяльных сетках арганізатараў за тыдзень да старту.