Знаёмцеся, «новенькі» сярод тварожных сыроў «Савушкін»

05.03.2020

Кампанія «Савушкін прадукт» пашырыла лінейку тварожных сыроў. Зараз яна папоўнілася тварожным сырам з арыгінальным смакам «Хрэн».

Мяккі тварожны сыр зроблены са свежага малака і вяршкоў, мае вельмі далікатны натуральны вяршковы смак з тонкай ноткай вострага хрэну. Лёгкая, крэмавая, паветраная кансістэнцыя добра сябруе з хлебам, а хрэн павышае апетыт, паляпшае страваванне і актывізуе мэтабалізм, з'яўляючыся ідэальным, лёгкім варыянтам дзённага перакусу або пікантным дадаткам да мяса. Новы прадукт стане выдатнай альтэрнатывай чыстаму хрэну, які звычайна падаюць да велікоднага стала.

Наша кампанія традыцыйна пры вырабе сваіх прадуктаў прытрымліваецца натуральнага складу без кансервантаў. Масавая доля тлушчу ў сухім рэчыве 60%, але каларыйнасць пры гэтым невысокая – у 100 грамах усяго 217,5 кКал. Тэрмін прыдатнасці прадукту – 90 дзён, а захоўваць яго трэба пры тэмпературы ад + 2 да + 6 градусаў С.

Шукайце смачную навінку на вітрынах супермаркетаў па ўсёй краіне!

Vozdushny_s_hrenom_text.jpg