29 мая гамельчанам трапіла магчымасць бясплатна паўдзельнічаць у інтэрвальнай фітнэс-трэніроўцы ў клубе «Адрэналін» і адтрымаць кансультацыю па падбору правільнага харчавання дзякуючы праекту «Адкрытая трэніроўка TEOS» кампаніі «Савушкін прадукт».
Каб трапіць на «Адкрытую трэніроўку TEOS», трэба было прайсці онлайн-рэгістрацыю. Першых дваццаць заяўнікаў запрасілі на гадзінны занятак па інтэрвальным фітнэсу. «Гэты кірунак работы над целам сёння набірае вялікую папулярнасць, і трэнеры ўсё часцей рэкамендуюць яго, адзначаючы эфектыўнасць не толькі ў фарміраванні прыгожай фігуры, але і ў пазбаўленні ад лішніх кілаграмаў», - адзначылі ў фітнэс-клубе.
Трэніроўку правяла вопытны мінскі фітнэс-інструктар Ганна Вараб’ёва. Для трэнера фітнэс - гэта лад жыцця. Роўна як і здаровае, якаснае харчаванне. Пра гэта яна пастаянна распавядае на сваіх трэніроўках, таму занятак пачаўся з размовы пра харчаванне. Трэнер пацікавілася ў удзельнікаў аб іх рэжыме харчавання і дала рэкамендацыі па падбору правільнага рацыёну. Трэніроўка праходзіла ў хуткім тэмпе, яе задачай, па словах інструктара, было не нарошчванне і фарміраванне мышцаў, а наданне ім тонусу. Практыкаванні, якія выконвалі, былі таксама нацэлены на паляпшэнне працы сардэчна-сасудзістай сістэмы, развіццё трываласці і спрыялі актыўнаму працэсу спальвання тлушчу ў арганізме.
Самым актыўным удзельнікам фітнэс-трэніроўкі арганізатары ўручылі сертыфікаты на наведванне клуба «Адрэналін» у Гомелі. Адной з уладальніц падарунка стала выкладчык медыцынскага ўніверсітэта Валерыя Саварына:
«Добрая трэніроўка! Я раней не хадзіла на падобныя мерапрыемствы, але ўбачыла ў сацыяльнай сетцы анонс і вырашыла наведаць трэніроўку. Мае ўражанні? Калі два разы ў тыдзень усім так займацца, то людзі вакол будуць стройныя і прыгожыя! Я раней перыядычна пачынала займацца фітнэсам: і дома займалася, і спрабавала хадзіць у спартклуб, але потым кідала. Лянота-матухна брала сваё. Зараз далі падарачны сертыфікат - ужо не буду кідаць, спадзяюся, і буду займацца пастаянна ... Наконт інфармацыі пра здаровае харчаванне, якую даў трэнер, то, я як выкладчык медыцынскага ўніверсітэта скажу, што чалавек ведае, пра што кажа, з толкам і па справе. Мне спадабалася».
Удзельнік трэніроўкі Ігар Васільцоў, інжынер-тэхнолаг гомельскага завода, таксама застаўся задаволены мерапрыемствам:
«Я раней не хадзіў на падобныя заняткі з трэнерам, а толькі займаўся для сябе бегам і рабіў практыкаванні на турніках. Даведаўся аб гэтай трэніроўцы з інтэрнэту, і рады, што наведаў: даведаўся для сябе пра новыя практыкаванні».
Падзялілася сваімі ўражаннямі і выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Таццяна Іўлева. У цяперашні час яна знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па доглядзе за дзіцём і старанна сочыць за сваёй фігурай:
«Гэты занятак быў цікавым, пазнавальным і прадуктыўным. Прытым, што я фітнэсам займаюся больш за 12 гадоў, рэгулярна, 3-4 разы ў тыдзень. Звычайна хаджу на групавыя заняткі фітнэсам або ў трэнажорную залу. Мне таксама добра знаёма прадукцыя кампаніі «Савушкін прадукт». Люблю іх пітныя ёгурты, грэчаскія ёгурты TEOS ... Гэта было карыснае мерапрыемства».
Бясплатныя заняткі праекта «Адкрытая трэніроўка TEOS» па розных напрамках фітнэсу ўжо з поспехам прайшлі ў Мінску і Брэсце. На чарзе - зноў Мінск, Пінск, Лунінец, Ваўкавыск, Орша. Удзел у ЗЛЖ-праекце можа прыняць любы, каму цікавы спорт і правільнае харчаванне.
Падрабязнасці праекта і анонсы будучых трэніровак можна знайсці ў сацсетках арганізатараў: кампаніі «Савушкін прадукт» і сеткі фітнэс-клубаў «Адрэналін». 