У Беларусі падвялі вынікі прафесіянальнага конкурсу “Брэнд года 2020”. Апроч традыцыйных конкурсных намінацый у гэтым годзе была абвешчана спецыяльная ўзнагарода: Гран-Пры за належныя паводзіны ў барацьбе з COVID-19. Уладальнікам гэтага прыза стаў брэнд “Савушкін”.
З самага пачатку эпідэміі COVID-19 “Савушкін прадукт”* дапамагаў урачам і медыцынскім установам краіны ў барацьбе за жыццё і здароўе беларусаў, аказваючы мэтавую дапамогу на медыцынскую тэхніку, абсталяванне, транспарт, сродкі абароны, асэптыкі, абеды для медперсаналу, які працуе кругласуткава. Усяго на гэтыя мэты было выдаткавана больш за 1,5 мільёны рублёў. Пры гэтым кампанія не афішыравала свой унёсак у барацьбу з новым вірусам.
Але гэта не адзіная ўзнагарода, якая папоўніла капілку заслужаных перамог буйнейшай малочнай кампаніі Беларусі. У традыцыйнай для сябе катэгорыі малочных прадуктаў “Савушкін прадукт” перамог з каласальнай перавагай. Каля 66% апытаных называлі брэнд у ліку купляемых супраць 37% у бліжэйшага канкурэнта, які заняў другое месца. Трэцяе месца з 28% згадванняў дасталася гандлёвай марцы “Брэст-Літоўск”.
Вызначыць лепшыя брэнды краіны дапамагла анлайн-апытанка, у якой прынялі ўдзел больш за 40 тысяч рэспандэнтаў па ўсёй Беларусі. Конкурс “Брэнд года” праводзіцца ў Беларусі штогод, пачынаючы з 2001 года. Спажыўцы абіраюць лепшыя брэнды сярод больш чым 150 прадуктовых катэгорый.
Трэба адзначыць, што па яго выніках “Савушкін” прызнаюць самым папулярным брэндам малочных прадуктаў беларусы ўсіх узроставых катэгорый — ад 18 да 60 гадоў. А найбольшай папулярнасцю брэнд кампаніі карыстаецца ў жанчын (71% апытаных).
Таксама “золата” кампанія здабыла яшчэ ў чатырох спажывецкіх намінацыях: глазураваныя сыркі, тварог, мяккія і паўцвёрдыя сыры, сметанковае масла.
--
* Агульная сума спонсарскай дапамогі, аказанай у 2020 годзе медыцынскім установам для барацьбы з пандэміяй каранавірусу прадпрыемствамі групы кампаній “Санта”, у склад якой уваходзіць і ААТ ”Савушкін прадукт”, склала 2 684 125 беларускіх рублёў.