Асартымент прадуктаў брэнду “Савушкін” пашырыўся — у Брэсце пачалі вырабляць салодкія тварожныя пудынгі. Лінейка новых дэсертаў прадстаўлена чатырма папулярнымі смакамі: ваніль,вішня, манга і карамель.
Тварожны пудынг — гэта смачны і карысны, у меру салодкі тварожны дэсерт, які будзе даспадобы як дзецям, так і дарослым. Ён валодае асаблівай кансістэнцыяй: густой і жэлепадобнай. Нагадвае знаёмае многім з дзяцінства тварожнае жэле.
Новы прадукт гатуюць з натуральных інгрэдыентаў: тварага са смятанкай, цукру і жэлаціну па сучаснай тэхналогіі, якая адпавядае самым строгім стандартам якасці. У вытворчасці дэсерта выкарыстоўваецца адборнае малако пасля некалькіх этапаў уваходнага кантролю.
Тварожны пудынг “Савушкін” з масавай доляй тлушчу 4% выпускаецца ў пластыкавай шклянцы аб’ёмам 130 г. У 100 г прадукту ўтрымліваецца 106 кілакалорый, 6 г бялкоў і 11,5 г вугляводаў. Тэрмін прыгоднасці навінкі — 30 дзён пры ўмовах выканання тэмпературнага рэжыму ад + 2 да + 6 градусаў оС.
«Тварожныя пудынгі — цікавая і запатрабаваная катэгорыя малочных дэсертаў на рынку Беларусі. Мы прапаноўваем нашым пакупнікам самыя папулярныя смакі, каб кожны мог выбраць дэсерт згодна са сваімі густамі. Маем надзею, што наша навінка спадабаецца як аматарам здаровага харчавання, так і прыхільнікам салодкіх ласункаў. Пудынгі маюць натуральны склад тварожнай асновы, так што іх смела можна выбіраць для ўсёй сям’і”, — адзначылі ў кампаніі “Савушкін прадукт”.
Тварожны пудынг “Савушкін” ужо паступіў у продаж ва ўсе буйныя гандлёвыя сеткі Беларусі.
