«Савушкін прадукт» выпусціў сыр з сапраўдным міжземнаморскім смакам

21.09.2020

Кампанія «Савушкін прадукт» узялася за фарміраванне культуры спажывання свежых сыроў у Беларусі, распрацаваўшы новы брэнд SVEŽA [с в е´ ж а]. Першым у новай лінейцы стаў сыр «ФЕТА SVEŽA».

Фета – сыр з багатай гісторыяй, адзін з самых папулярных інгрэдыентаў еўрапейскай кухні, які выкарыстоўваецца ў вялікай колькасці страў, асабліва ў салатах, самы вядомы з якіх – грэчаскі.

Сыр мае насычаны тварожны пах, мяккую і адначасова пругкую кансістэнцыю. Яго лёгкая кіслінка будзе прыемным акцэнтам у любой страве, дапоўніць смакавую палітру і дапаможа раскрыцца ёй з новага боку.

У аснове вырабу навінкі «ФЕТА SVEŽA» - аўтэнтычная тэхналогія, якая выкарыстоўваецца на яе радзіме, адаптаваная пад мясцовыя густы. Дзякуючы гэтаму ў «ФЕТА SVEŽA» адначасова  спалучаюцца і характарыстыкі класічнай грэчаскай феты, і ўласныя унікальныя рысы. Напрыклад, больш яркі свежы малочны водар.

«ФЕТА SVEŽA» вырабляецца з высокаякаснага свежага кароўега малака. Тлустасць сыра – 45 %.

Гэты сыр асабліва будзе да густу тым, хто прытрымліваецца прынцыпаў здаровага харчавання і імкнецца разнастаіць свой рацыён за кошт салатаў з садавіны і гародніны са свежымі сырамі, багатымі натуральнымі бялкамі, мікра- і макраэлементамі, тлушчамі і вітамінамі.

«ФЕТА SVEŽA» ужо ва ўсіх крамах краіны. Каштуйце самі і радуйце сваіх блізкіх!