З 1 чэрвеня 2021 года асобныя катэгорыі нашых прадуктаў атрымалі маркіроўку Data Matrix. Гэта свайго роду лічбавы пашпарт, які ўтрымлівае ўсю асноўную інфармацыю аб канкрэтным прадукту. Тлумачым, чаму была ўведзена гэта маркіроўка, як яе счытваюць і выкарыстоўваюць.
Лічбавая маркіроўка Data Matrix у гэтым годзе была ўведзена ў Беларусі і Расіі згодна з шэрагам нарматыўных дакументаў, і яе наяўнасць з’яўляецца абавязковай умовай для пастаўкі прадуктаў у рознічны продаж.
Электронная маркіроўка ўводзіцца ў некалькі этапаў:
· першыя лічбавыя пашпарты летам атрымалі белыя і жоўтыя сыры;
· З 1 верасня маркіроўка з’явілася і на сметанковым масле, ультрапастэрызаваным малацэ і ёгуртах у стаканчыках з тэрмінам прыдатнасці 50 дзён;
· З 1 снежня коды Data Matrix будуць наносіцца на ўсе астанія малочныя прадукты з тэрмінам прыдатнасці да 40 сутак за выключэннем малочных прадуктаў з масай нета 30 грам і менш, а таксама запакаваных непрамысловым спосабам у аб’ектах рознічнага продажу. А яшчэ маркіроўка неабавязковая для дзіцячага харчавання (для дзяцей да 3 гадоў) і спецыялізаванага дыетычнага лячэбнага і дыетычнага прафілактычнага харчавання.
Таму ў магазінах можна будзе знайсці малочныя прадукты з Data Matrix і без яго. Гэта залежыць ад віда прадукцыі і даты яе вырабу. Яшчэ раз звяртаем увагу на інфармацыю, змешчаную крыху вышэй. Уважліва з ёю азнаёмціся.
Навошта наносіцца маркіроўка
Маркіроўка Data Matrix
· вытворцу палягчае ідэнтыфікацыю тавару, паскарае складскі ўлік і інвентарызацыю;
· пакупніку дазваляе хутка даведацца аб тэрміне прыдатнасці тавару, яго асноўных харчовых характарыстыках;
· дазваляе абараніць рынак ад наяўнасці фальсіфікату (скануючы код, можна лёгка даведацца, арыгінальны гэта прадукт ці падробка*)
Працэс маркіроўкі і адсочвання тавару кантралюецца ў дзвюх краінах. У Беларусі гэтым займаецца дзяржаўная інфармацыйная сістэма маркіроўкі тавараў «Электронны знак». У Расіі — адзіная нацыянальная сістэма «Честный знак».
Як гэта працуе?
Вытворца перадае аператару (у Беларусі гэта БелБланкаВыд) інфармацыю аб прадукту для генерацыі кода. Аператар правярае даныя, генеруе код і вяртае яго вытворцу. Лічбавы код Data Matrix наносяць на кожную адзінку прадукцыі. Гэты код унікальны і яго немагчыма падрабіць.
Код маркіроўкі малочнай прадукцыі фарміруецца з кода тавару (глабальны ідэнтыфікацыйны нумар гандлёвай адзінкі GTIN), індывідуальнага серыйнага нумара і кода праверкі. З гэтых даных генеруецца код Data Matrix.
Каб мець магчымасць сканаваць код, трэба ўстанавіць мабільнае дастасаванне «Электронны знак» (у Беларусі) ці «Честный знак» (у Расіі). Спампаваць яго можна са стандартных магазінаў дастасаванняў на ўсіх мабільных платформах.
Дастасаванне ўстаноўлена, навёўшы на яго камеру, вы імгненна атрымаеце інфармацыю аб вытворцы і яго прадукту: найменне, вага, упакоўка, смак, тлустасць прадукту, тэрмін вырабу і прыдатнасці.
*Для інфармацыі: код Data Matrix на фальсіфікаце не будзе ўтрымліваць інфармацыю аб прадукту і яго вытворцы.