Айран — асвяжаючы і карысны кісламалочны напой на аснове традыцыйнай рэцэптуры —напярэдадні гарачага сезону выпусціла кампанія «Савушкін прадукт».
Па дадзеных даследаванняў, айран або "турэцкі ёгурт" заваёўвае ўсё большую папулярнасць па ўсім свеце. Сёння ўжо 19% спажыўцоў аддаюць перавагу альтэрнатыўным напоям у параўнаннi з кефірам. Айран сярод іх займае адмысловую пазіцыю па шэрагу прычын:
Карысныя ўласцівасці айрана пацверджаныя спецыялістамi: ён сапраўды змяшчае высокую колькасць прабіётыкаў, якія спрыяльна ўплываюць на страваванне, з'яўляецца выдатнай крыніцай кальцыя, бялку і іншых неабходных мікраэлементаў для арганізма.
"Айрану" ад "Савушкін" уласцiвае ўсё вышэй пералiчанае. Пры тым ён мае нізкае ўтрыманне калорый (усяго 28,7 г на 100г прадукта, дзякуючы чаму можа стаць выдатным варыянтам лёгкага перакусу пасля трэніроўкі ці выкарыстоўвацца ў детокс-практыках.
У складзе кісламалочнага напою толькі высакаякаснае натуральнае малако, закваска і ёдаваная соль. А зручны фармат бутэлькi падыходзіць для таго, каб піць на хаду.
На прылаўках магазінаў навінка з'явілася 15 красавіка.