Народны выбар: Беларусы назвалі свае любімыя брэнды і прадукты

08.02.2021

Арганізатары прэміі «Народная марка» склалі топ-10 прадуктовых брэндаў, якія карыстаюцца найбольшым даверам і папулярнасцю ў Беларусі. Спіс пераможцаў узначаліў малочны вытворца - кампанія «Савушкін прадукт», якая атрымала Гран-Пры ў катэгорыі харчовых тавараў, а таксама атрымала першае месца яшчэ ў пяці намінацыях у асноўных катэгорыях малочных прадуктаў.

Рэйтынг лепшых вытворцаў прадуктаў харчавання быў складзены на аснове анкетавання, якое праходзіла па ўсёй Беларусі. Найбольш моцныя брэнды адзначалі самі спажыўцы, прычым свае любімыя маркі яны называлі самастойна, а не выбіралі іх з прапанаванага спісу. Агульная колькасць удзельнікаў даследавання склала 338 тысяч чалавек.

У катэгорыі харчовых тавараў Гран-Пры з больш чым двухразовым адрывам ад бліжэйшага прадуктовага канкурэнта заваяваў найбуйнейшы малочны вытворца краіны - «Савушкін прадукт». Таксама яго прадуктовыя брэнды занялі першыя месцы яшчэ ў пяці намінацыях.

Так, сырны брэнд «Брэст-Літоўск» атрымаў 44,08% галасоў у намінацыі «Цвёрдыя сыры», брэнд «Савушкін» - 32,36% у катэгорыі малочных і тварожных дэсертах, «Ласкавае лета» - 34,75% у катэгорыі сыроў плаўленых, а «Teos» - 41,28% сярод ёгуртаў. Лідзіруе «Савушкін прадукт» і ў катэгорыі традыцыйных малочных прадуктаў (35,69%).

Таксама брэсцкі вытворца заняў трэцяе месца ў новым для сябе накірунку - намінацыі глазураваных сыркоў, дзе атрымаў 12,45% галасоў.

«Мы вывучаем трэнды малочнага рынку і спажывецкія пажаданні, аналізуем, якія прадукты хочуць бачыць у крамах нашы пакупнікі. Потым, грунтуючыся на выніках гэтых даследаванняў, праводзім работу па ўдасканаленні рэцэптур і вырабу новых прадуктаў. Вялікая ўвага намі надаецца як смакавыя разнастайнасці, так і функцыянальнаму накірунку, звязанаму са здаровым харчаваннем і здаровым ладам жыцця. Акрамя таго, нязменным застаецца асноўны прынцып нашай вытворчасці - толькі з натуральнага малака. Сінэргія нашых намаганняў, памножаная на давер спажыўцоў, дазваляе нам ўпэўнена рухацца наперад», - адзначыла дырэктар па сувязях з грамадскасцю ААТ «Савушкін прадукт» Алена Бабкіна.

Ўручэнне прэміі «Народная марка» праходзіць штогод, пачынаючы з 2013 года. Даследаванне спажывецкіх пераваг беларусаў праводзіцца ва ўсіх рэгіёнах, узроставых катэгорыях і сацыяльных групах. У гэтым годзе крыху больш за 60% рэспандэнтаў склалі жанчыны, а каля 40% - мужчыны. Часцей за ўсё галасавалі спажыўцы ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў (34,35% рэспандэнтаў), а таксама ва ўзросце ад 35 да 44 гадоў (32,42%). Звыш 74% удзельнікаў анкетавання маюць вышэйшую адукацыю, большасць зарабляе да 1000 рублёў у месяц.