«Савушкін» выпусціў лімітаваную серыю класічных глазураваных сыркоў да 50-годдзя кампаніі

08.07.2026

сырок-юбилейный.png

Сёлета кампанія «Савушкін» адзначыць круглую дату — 50 гадоў з дня свайго заснавання. З нагоды свята выпусцілі лімітаваную серыю класічных глазураваных сыркоў «Юбілейны». Тварожны ласунак у спецыяльнай святочнай упакоўцы на паліцах крамаў ужо з гэтага панядзелка.

«Савушкін» Юбілейны» — асаблівая навінка. У ёй ёсць усё, за што любяць сапраўдную класіку: далiкатная сметанковая тэкстура асновы з тварагу, мяккі водар ванілі і цудоўная глазура па традыцыйным рэцэпце. Знаёмы смак у святочным убраннi — такім сырочкам хочацца пачаставаць ўсю сям'ю.

Сырок «Юбілейны» — гэта не проста настальгія па мінулым або даніна павагі гісторыі. Гэта жывая пераемнасць пакаленняў, — прадставілі навінку ў кампаніі «Савушкін». — Мы ствараем прадукты для актыўнага і здаровага жыцця, прадукты, якія любяць і выбіраюць цэлыя пакаленні — незалежна ад вопыту і ўзросту. Справа ў класічнай рэцэптуры: смак дэсерту, знаёмы з дзяцінства, вяртае дарослых у тыя далёкія часы, калі глазураваны сырок быў ласункам для асаблівых выпадкаў, нагадвае людзям аб цёплых момантах. Але мы ўпэўненыя, што «Юбілейны» абавязкова спадабаецца і маленькім ласунам — бо класіка ёсць класіка».

Лімітаваны выпуск: «Савушкін» Юбілейны» будзе ў продажы толькі тры месяцы. Шукайце навінку ў святочнай ўпакоўцы ў крамах і святкуйце круглую дату разам з кампаніяй!