СІЛА СУПЕРФУДА: «САВУШКІН» ВЫПУСЦІЎ ЁГУРТЫ «АПТЫМАЛЬ» З НАСЕННЕМ ЧЫА

11.08.2026

оптималь_чиа.jpg

«Савушкін» запусціў лінейку пітных ёгуртаў з папулярным суперфудам. На паліцах крам з'явіліся ёгурты «Аптымаль», якія аб'ядноўваюць карысць біфідабактэрый і насення чыа. Прадукт распрацаваны для тых, каму важлiва адчуванне лёгкасці і камфорту, і тых, кто клапоціцца аб страваванні.

Галоўны сакрэт навінкі — камбінацыя двух актыўных кампанентаў:

  • Біфідабактэрыі BB-12: самыя даследаваныя карысныя бактэрыі ў свеце. Яны аднаўляюць мікрафлору кішачніка, робяць метабалізм хуткiм і ўмацоўваюць імунітэт, абараняючы арганізм ад таксінаў.

  • Насенне чыа: прыродны суперфуд, крыніца растваральнай клятчаткi, амега-3 тлустых кіслот, кальцыя і антыаксідантаў. У спалучэнні з ёгуртам яны мякка абвалакваюць сценкі кішачніка, падоўжваюць пачуццё сытасці і ўзмацняюць дзеянне біфідабактэрый: клятчатка служыць для іх пажыўным асяроддзем. Карысныя тлустыя кіслоты амега-3, якія змяшчаюцца ў чыа, падтрымліваюць працу сэрца; вітаміны і антыаксіданты насычаюць скуру.

Навінка прадстаўлена ў зручным фармаце — эрганамічную бутэлечку з разавай порцыяй можна браць з сабой на працу, шпацыр ці трэніроўку.

Два яркія фруктова-ягадныя міксы:

  • «Вішня-чыа» — насычаны смак саспелай вішні з прыемнай асвяжальнай кіслінкай.

  • «Яблык-банан-чыа» — гарманічнае спалучэнне далікатнай слодычы банана і свежасці зялёнага яблыка.