Гісторыя кампаніі

У снежні 2023 года кампаніі “Савушкін прадукт “ споўніцца 47 гадоў. Сёння яна займае вядучыя пазіцыі ў малочнай галіне Рэспублікі Беларусь. Больш за 20 год яе прадукцыя з’яўляецца лідэрам спажывецкіх пераваг беларусаў. Але да таго, як стаць сапраўдным лідэрам, “Савушкін прадукт” перажыў нямала значных паваротаў у сваёй гісторыі, прайшоў доўгі і складаны шлях пераўтварэння з гарадскога малочнага камбіната ў малочную кампанію № 1 – візітную картку Беларусі…
2020
Далучэнне ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат» да групы кампаній «Савушкін прадукт» у якасці вытворчага філіяла.
Баранавічы
2019
У склад групы кампаній «Савушкін прадукт» увайшоў «Бярозаўскі сыраробны камбінат» у якасці  вытворчага філіяла ў Бярозе з цэхам у Івацэвічах і вытворчага філіяла ў Іванава.
2018
2 кастрычніка 2018 года было створана ТАА «Савушкін-Орша», якое ўвайшло ў склад групы кампаний «Савушкін прадукт».
2017

11 жніўня 2017 года кампанію «Савушкін прадукт» узнагародзілі Ганаровым дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь "За асаблівыя дасягненні ў гаспадарчым развіцці". Ганаровая ўзнагарода была ўручана асабіста прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнка.

2016

Праведзена карэнная мадэрнізацыя цэха вытворчасці сухіх малочных прадуктаў на вытворчай пляцоўцы ААТ «Савушкін прадукт» у г. Брэсце. Сёння кампанія цалкам перапрацоўвае так званыя «пабочныя прадукты» вытворчасці (сырную і тварожную сыроватку і маслёнку), ператвараючы ў канкурэнтны і запатрабаваны на сусветным рынку тавар.

2013 - 2015
“Савушкін прадукт” рэалізаваў буйнейшы ў гісторыі кампаніі інвестыцыйны праект па будаўніцтву і ўводу ў эксплуатацыю новай вытворчай пляцоўкі, спецыялізаванай на вытворчасці мяккіх сыроў і тварагу, а таксама сучаснага лагістычнага цэнтра.
01.07 2013
Пачынаюцца рэгулярныя пастаўкі цэльнамалочнай прадуцыі ў краіны Еўрасаюза.
24.06 2013
Уручэнне кампаніі “Савушкін прадукт” сертыфіката адпаведнасці новай міжнароднай схеме FSSC 22000 у галіне бяспекі харчовых прадуктаў. FSSC 22000 – гэта навейшая сістэма менеджменту харчовай бяспекі, заснаваная на стандартах ISO і прызнаная на міжнародным узроўні.  
2009
У склад кампаніі ўваходзяць яшчэ дзве вытворчыя пляцоўкі – філіялы ААТ “Савушкін прадукт” у г.Пінску і г.Століне.
2006
Кампанія “Савушкін прадукт” далучаецца да Міжнароднай ініцыятывы ААН “Глабальны дагавор”.
2005
ААТ “Савушкін прадукт” набывае стратны аграпрамысловы філіял “Олтуш” у Маларытскім раёне, які ў хуткім часе пераўтварае ў перспектыўную паспяховую гаспадарку еўрапейскага ўзроўню – УП “Савушкіна”.
2003
Спажыўцу быў прапанаваны новы ўнікальны прадукт – зярнёны тварог “101 зерне”, з якога пачалося заваяванне рынку Расійскай Федэрацыі.
2001
На рынак выведзены першы беларускі брэнд – “Савушкін прадукт”.
1998
Прадпрыемства ўзначальвае Аляксандр Васільевіч Саўчыц, які з першых дзён свайго кіраўніцтва ўзяў курс на тэхнічную мадэрнізацыю вытворчасці, разумеючы, што без гэтага немагчыма рухацца наперад.
1994
Малочны завод вучыцца жыць па новых рыначных прынцыпах. Менавіта ў гэтым годзе з Брэсцкага малочнага камбіната ён быў пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства.
1982
Калектыў Брэсцкага малочнага камбіната ўзнагароджаны пераходзячым Чырвоным сцягам Міністэрства мясамалочнай прамысловасці СССР і ЦК прафсаюзаў, а калектыў прадпрыемства прызнаны пераможцам Усесаюзнага сацспаборніцтва. Па выніках Усесаюзнага агляду санітарна-тэхнічнага стану камбінат удастоны дыплома 1 ступені.
1970
У гэты час прымаецца рашэнне аб стварэнні ў Брэсце сучаснага малочнага прадпрыемства. Яго будаўніцтва доўжыцца 44 месяцы: з мая 1973 па снежань 1976 года. 30 снежня 1976 года новыя карпусы малочнага завода, нарэшце, уводзяцца ў эксплуатацыю. Праз два гады працы прадпрыемства перапрацоўвае ўжо 560 тон малака ў суткі.