Адказнасць кампаніі

Наша кампанія заяўляе на ўвесь свет пра сваю прыхільнасць да КСА (карпарытыўнай сацыяльнай адказнасці вядзення бізнесу) і прытрымліваецца наступных прынцыпаў:
  • Выконваць правы чалавека і садзейнічаць іх абароне.
  • Гарантаваць сваю недатыкальнасць да парушэнняў правоў чалавека.
  • Падтрымліваць свабоду асацыяцый і рэальна гарантаваць права на заключэнне калектыўных дагавораў.
  • Выступаць за ліквідацыю ўсіх форм прымусовай і абавязковай працы.
  • Выступаць за поўнае выкараненне дзіцячай працы.
  • Выступаць за ліквідацыю дыскрымінацыі ў сферы працы і занятасці.
  • Садзейнічаць папярэджанню негатыўных уздзеянняў на навакольнае асяроддзе.
  • Выступаць з ініцыятывамі па павышэнню адказнасці за забруджванне навакольнага асяроддзя.
  • Садзейнічаць развіццю і распаўсюджванню экалагічна чыстых тэхналогій.
  • Змагацца з усімі формамі карупцыі.

Справаздача аб устойлівым развіцці 2023
Справаздача пра дасягнуты прагрэс 2019
Справаздача пра дасягнуты прагрэс 2018
Справаздача пра дасягнуты прагрэс 2017
Для нас “сацыяльная адказнасць” – гэта цэлы шэраг адказнасцей: перад спажыўцамі, дзелавымі партнёрамі, супрацоўнікамі і грамадствам у цэлым.
DHS_7531.jpg
1

Клопаты пра здароўе спажыўцоў – гарантыя якасці і бяспекі нашай прадукцыі.

Палітыка кампаніі ў галіне якасці і бяспекі прадукцыі

2

Фарміраванне прынцыпаў здаровага харчавання і культуры спажывання малочных прадуктаў.

Малочны фестываль "Аблокі свежага малака"

Клуб аматараў малака

Малочная акадэмiя

Малочная акадэмiя ў Мінску

3
Кампанія – надзейны партнёр для нашых кліентаў

Пацвярджэнне таму – добра адладжаная сістэма лагістыкі, цудоўна сфарміраваная службай продажаў і сеткай дыстрыбутараў

Кодэкс дзелавой этыкі бізнес Партнёра

4
Супрацоўнікі – галоўная каштоўнасць кампаніі

Менавіта таму тут клопатам акружаны кожны. Кампанія забяспечвае не толькі камфортныя ўмовы працы, магчымасць прафесійнага і кар’ернага росту, але і гарантуе адзін з лепшых у Беларусі сацыяльных пакетаў, што дазваляе людзям адчуваць сябе цалкам абароненымі ў любой жыццёвай сітуацыі. Кампанія памятае і клапоціцца пра сваіх ветэранаў і пенсіянераў, якія многія гады свайго жыцця прысвяцілі яе развіццю.

Усе разам МЫ – вялікая і дружная сям’я – сям’я “Савушкін прадукт”.

5
Клопаты пра ахову навакольнага асяроддзя

ПАЛІТЫКА ААТ "Савушкін прадукт" ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, аховы здароўя і бяспекі працы

Для таго, каб унесці свой уклад у захаванне экалагічнай раўнавагі ў 2004 годзе кампанія сертыфікавала Сістэму кіравання навакольным асяроддзем ІСО 14001.
Прымяненне гэтага міжнароднага стандарту дазваляе знізіць негатыўнае ўздзеянне вытворчай дзейнасці кампаніі на навакольнае асяроддзе, а значыць:

  • Cтварыць экалагічна бяспечныя ўмовы для працы супрацоўнікаў кампаніі.
  • Выконваць міжнародныя патрабапванні па ахове навакольнага асяроддзя.
  • Пастаянна ўдасканальваць спосабы папярэджвання і памяншэння негатыўнага ўздзеяння на навкольнае асяроддзе.
  • Кожнаму супрацоўніку адчуваць сваю экалагічную адказнасць і несці гэту ідэю да шырокай грамадскасці.