«Савушкін» зноў атрымаў прызнанне ў любовi спажыўцоў. Па выніках конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» кампанія была названа лідарам адразу ў трох намінацыях.

«Выбар спажыўцоў» – найбольш народная з іх. У галасаванні прымаюць удзел не толькі прафесійныя эксперты, але і звычайныя пакупнікі. Напрыканцы кожнага года арганізатар конкурсу дае любому беларусу магчымасць аддаць за любімы прадукт свой адзіны «лайк» на сайце vote.gskp.by («ЯКАСЦЬ.Бел»). У 2025 годзе пераможцам у гэтай намінацыі стаў сыр тварожны сметанковы SVEŽA ад «Савушкін».
Прэмія «Стабільная якасць» уручаецца тым вытворцам, чые тавары станавіліся лепшымі 5 і больш разоў.
Ганаровая намінацыя «Лепшы ў галіне» – афіцыйнае прызнанне высокай якасці і бяспекі, якое суправаджае малочныя прадукты ад кампаніі «Савушкін» за межамі Беларусі.
Спецыяльнага прыза «Навінка года» ўдастоіліся на конкурсе цёртыя сыры «Брэст-Літоўск Маасдам» і «Брэст-Літоўск Традыцыйны». Звыклыя прадукты ў новым фармаце ідэальныя для тых, чый галоўны рэсурс – час. Ідэю загадзя нацёртых сыроў з захапленнем сустрэлі кулінары-пачаткоўцы, працоўныя жанчыны, мамы з дзецьмі, якім важна частаваць блізкіх простымі і хуткімі стравамі. З новым фарматам любімага сыру лёгка і смачна гатуюцца салаты, запечанае мяса і рыбу, амлеты, соусы і начынка для блінцоў.
Не застаўся без узнагароды і ёгурт-легенда TEOS: па выніках 2025 года высокабялковы мастхэў ад «Савушкін» дадаў у сваю скарбонку ўзнагарод чарговае званне «Лепшы прадукт».
«Сумленныя і клапатлівыя адносіны да спажыўца, увага да яго патрэб і запытаў — на гэтым прынцыпе будуецца праца нашай вялікай каманды і рэпутацыя вытворцы, які выводзіць на рынак лепшыя прадукты для актыўнага і здаровага жыцця, — падзяліліся ў кампаніі «Савушкін». — Таму для нас асабліва каштоўна атрымліваць узнагароды тых конкурсаў, дзе меркаванне строгай прафесійнай камісіі супадае з галасамі мільёнаў нашых пакупнікоў. Сёння нашы прадукты ведаюць і любяць людзі больш чым у 30 краінах свету, і гэтая любоў натхняе нас развівацца і рухацца наперад».