Проста страсяні: новы топ Shake — малочны кактэйль, як у кафэ!

27.05.2024

ТОП Shake — унікальны малочны кактэйль, які ўзбіваецца без спецыяльных прыстасаванняў, выпусцілі ў кампаніі «Савушкiн прадукт» да летняга сезона. Цяпер сапраўдны мiлкшэйк з бурбалкамі, падобны на той, што гатуюць у кафэ з дапамогай міксера, заўсёды і ўсюды з табой — дастаткова проста страсянуць бутэльку.

TOP_shake.jpg

Прадукт не мае аналагаў на беларускім рынку: рэцэптуру распрацавалі брэсцкія тэхнолагі. Аснова напою — свежае малако і натуральны стабілізатар, дзякуючы якому аэраваная, порыстая структура з бурбалкамi — тая «фішка», за якую ўсе так любяць малочныя кактэйлі, — атрымліваецца проста пры інтэнсіўным страсенні бутэлькi.

У лінейцы ТОП Shake прадстаўлены тры смака: тофi, клубніцы, ваніль. Кактэйль асабліва добра п'ецца астуджаным. Аднак навінка ад "Савушкiн прадукт" не толькі асвяжае ў спякоту, але і стварае выдатны настрой у любы дзень — бо для прыемнага пачастунку не патрэбная спецыяльная нагода!

ТОП Shake палюбяць і дзеці, і дарослыя: ён захоўвае ўсю карысць натуральнага малака, дорыць новыя пачуццi, эмоцыі і стварае атмасферу святочнай падзеі. Напой зручна браць з сабой на шпацыр у сяброўскай кампаніі. А яшчэ яго можна падаваць дома ў прыгожым празрыстым посудзе: цяпер прыгатаваць для блізкіх мiлкшэйк з бурбалкамі «як у кафэ» можна без асаблівага клопату.