Савушкін сёння

ААТ “Савушкін прадукт”

– лідар малочнай галіны Рэспублікі Беларусь, адзін з буйнейшых вытворцаў натуральнай малочнай прадукцыі Ўсходне-Еўрапейскага рэгіёну. Кампанія не толькі ўзначальвае рэйтынг эфектыўна працуючых прадпрыемстваў харчовай галіны краіны, але і вось ужо звыш 20-ці гадоў з’яўляецца фаварытам спажывецкіх пераваг беларусаў. А прадукцыя кампаніі атрымлівае прызнанне на міжнародным узроўні ў такіх аўтарытэтных конкурсах, як Superior Taste Award, Бельгія.

Мы займаемся высакародным бізнесам:
Вырабляем натуральныя малочныя прадукты, рэгулярнае спажыванне якіх дапамагае людзям умацаваць сваё здароўе.
У сваёй працы кампанія кіруецца галоўнымі агульначалавечымі каштоўнасцямі: клопат, павага, працавітасць, сумленнасць, адкрытасць, дабрыня і любоў.
коровы
Для таго, каб гарантаваць якасць і бяспечнасць вырабляемай прадукцыі, мы закупляем толькі найлепшую малочную сыравіну з экалагічна чыстых рэгіёнаў, атрыманую ад жывёл, якія выгадаваны без ужывання стымулятараў адкорму і гарманальных прэпаратаў.

У кампаніі выкарыстоўваюцца найлепшыя ў сусветнай малочнай індустрыі тэхналогіі вытворчасці, якія дазваляюць забяспечыць даволі працяглымі тэрмінамі прыдатнасці натуральных малочных прадуктаў без скарыстання кансервантаў пры строгім прытрымліванні тэмпературных рэжымаў транспарціроўкі і захоўвання ад +2 да +6 °С.

І тут на дапамогу нам прыходзіць разумная вытворчая і транспартная лагістыка кампаніі, а таксама наяўнасць уласнай тавараправоднай сеткі.

Місія кампаніі:
«Дарыць людзям радасць і здароўе»
Нашы каштоўнасці:
Імкненне быць найлепшымі ў сваёй справе
Мы клапоцімся пра найвышэйшую якасць вырабляемай прадукцыі
Кожны супрацоўнік вынікамі сваёй працы ўплывае на якасць і бяспечнасць прадукцыі
Мы сумленныя і адкрытыя ў адносінах з партнёрамі
Мы цэнім прафесійнае майстэрства нашай каманды і ўклад кожнага супрацоўніка ў развіццё кампаніі
Людзі – галоўная каштоўнасць кампаніі
Неабыякавасць і далучанасць: мы працуем адзінай камандай
Кожны супрацоўнік вольны ў прыманні рашэнняў у рамках сваёй кампетэнцыі