Адказнасць кампаніі

Кампанія «Савушкін» прытрымліваецца прынцыпаў КСА (карпарытыўнай сацыяльнай адказнасці) вядзення бізнесу, у аснове якіх:
  • Выкананне правоў чалавека і садзейнічанне іх абароне.
  • Гарантаванне сваёй няўдзельнасцi ў парушэннi правоў чалавека.
  • Падтрымка свабоды асацыяцый і рэальная гарантыя права на заключэнне калектыўных дагавораў.
  • Выступаць за ліквідацыю ўсіх форм прымусовай і абавязковай працы.
  • Выступленне за поўнае выкараненне дзіцячай працы.
  • Выступленне за ліквідацыю дыскрымінацыі ў сферы працы і занятасці.
  • Садзейнічанне папярэджанню негатыўнага ўплыву на навакольнае асяроддзе.
  • Барацьба з усімі формамі карупцыі.
  • Садзейнічанне развіццю і распаўсюджванню экалагічна чыстых тэхналогій.
  • Вылучэнне ініцыятывы па павышэнні адказнасці за забруджванне навакольнага асяроддзя.
Для нас «адказнасць» – гэта абавязацельствы перад спажыўцамі, дзелавымі партнёрамі, супрацоўнікамі і грамадствам увогуле.
DHS_7531.jpg
1

Клопат пра здароўе спажыўцоў – гарантыя якасці і бяспекі нашай прадукцыі.

Палітыка кампаніі ў галіне якасці і бяспекі прадукцыі

2

Фарміраванне прынцыпаў здаровага харчавання, актыўнага жыцця і культуры спажывання малочных прадуктаў.

3
«Савушкін» – надзейны партнёр

Гэта пацвярджае ўпарадкаваная лагістыка і адладжаная праца службы продажаў і дыстрыбутарскай сеткі

4
Клопат аб супрацоўніках – адзін з прыярытэтаў кампаніі

Менавіта таму кожны акружаны клопатам. «Савушкін» не толькі забяспечвае камфортныя ўмовы працы і магчымасці для прафесійнага і кар'ернага росту, але і дае адзін з найбольш поўных у Беларусі сацыяльных пакетаў, які дазваляе супрацоўнікам адчуваць сябе абароненымі ў любых жыццёвых сітуацыях. Кампанія памятае пра сваіх ветэранаў і пенсіянераў, якія шмат гадоў прысвяцілі развіццю прадпрыемства, і клапоціцца пра іх.

5
Клопаты пра ахову навакольнага асяроддзя

ПАЛІТЫКА ААТ "Савушкін прадукт" ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, аховы здароўя і бяспекі працы

Для таго, каб унесці свой уклад у захаванне экалагічнай раўнавагі, ў 2004 годзе кампанія сертыфікавала Сістэму кіравання навакольным асяроддзем ІСО 14001.
Прымяненне гэтага міжнароднага стандарта дазваляе кампаніі знiзiць негатыўны ўплыў вытворчай дзейнасцi на навакольнае асяроддзе, а значыць::

  • Стварыць па-экалагічнаму бяспечныя ўмовы для працы ў кампаніі.
  • Выконваць міжнародныя патрабаванні па ахове навакольнага асяроддзя.
  • Пастаянна ўдасканальваць спосабы папярэджання і памяншэння негатыўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.
  • Кожнаму супрацоўніку адчуваць сваю экалагічную адказнасць і несці гэтую ідэю ў шырокую грамадскасць.