Як мы гэта робім?

У ААТ «Савушкін прадукт» дзейнічае галоўны закон – прадукцыя кампаніі павінна быць натуральнай, карыснай і, галоўнае, якаснай. Так якія ж сакрэты таіць у сабе працэс вытворчасці выключна натуральнай малочнай прадукцыі кампаніі «Савушкін прадукт»?
1
Сыравінная зона і зона захоўвання сыравіны
У сыравінную ААТ «Савушкін прадукт» зону ўваходзяць 160 гаспадарак Брэсцкай вобласці, многія з каторых размешчаны паблізу Нацыянальнага парку «Белавежская пушча», што гаворыць аб экалагічнай чысціні сыравіны.
Адразу пасля даення малако ахалоджваецца, не даваючы патагеннай мікрафлоры ні адзінага шансу для развіцця. Адсюль і высокая якасць сыравіны: больш 95% паступаючага малака адпавядае катэгорыі «экстра» і вышэйшага сорту. Пастаянная работа з гаспадаркамі сыравіннай зоны дазваляе нашай кампаніі круглы год вырабляць прадукты выключна з высакаякаснага свежага каровінага малака.
2
Дастаўка малочнай сыравіны
Першы тэст на якасць малако проходзіць у гаспадарках сыравіннай зоны. Сыравіна, якая паспяхова прайшла праверку, накіроўваецца ў цыстэрны фірменных малакавозаў - рэфрыжэратараў, якія тут жа апламбоўваюцца. Усе машыны аснашчаны спадарожнікавымі GPS–навігатарамі, якія дазваляюць кантраляваць месца знаходжання транспартнага сродку, рух па маршруту і час знаходжання ў дарозе.
3
Кантроль якасці
Толькі пасля таго, як супрацоўнікі лабараторыі ўваходнага кантролю нашай кампаніі пераканаліся ў цэласнасці пломбы на цыстэрне малакавоза, які даставіў малако, ажыццяўляецца адбор проб і выконваецца строгі кантроль на адпаведнасць сыравіны па 50-ці якасным параметрам. Сучаснае лабараторнае абсталяванне, якое прымяняецца на ўсіх вытворчых пляцоўках, дазваляе дакладна і аператыўна праводзіць даследаванні паступіўшай сыравіны. Толькі 100%-на бяспечнае і чыстае малако паступае на перапрацоўку.
4
Натуральныя інгрэдыенты
Кампанія «Савушкін прадукт» ні адзінага дня не працавала на сухом адноўленым малаке. Турбуючыся пра здароўе нашых спажыўцоў, пад час вытворчасці прадукцыі мы выкарыстоўваем толькі натуральныя інгрэдыенты без дабаўлення ненатуральных фарбавальнікаў і араматызатараў.
5
Поўная аўтаматызацыя
«Савушкін прадукт» – на 90% завод – аўтамат. Адсутнасць кантакту малака ў працэсе вытворчасці з навакольным асяроддзем, і з чалавекам, дазваляе гарантаваць максімальную бяспечнасць малочных прадуктаў і забяспечваць высокую якасць гатовай прадукцыі.
6
Абарона навакольнага асяроддзя
Мы беражліва ставімся не толькі да перапрацоўцы паступаючага да нас малака, але і да захаванняю навакольнага асяроддзя. Вытворчасць у кампаніі «Савушкін прадукт» — безадходная. Мы поўнасцю перапрацоўваем «пабочныя прадукты вытворчасці» (сырную і тварожную сыроватку і маслёнку), перетвараючы іх у канкурэнтны і запатрабаваны на рынку тавар. Наша кампанія пільна сочыць за экалагічнасцю сваёй вытворчасці, мінімізуючы шкодныя выкіды ў атмасферу.
7
Зладжаная лагістыка
Партыі гатовых прадуктаў, атрымаўшы якасны сертыфікат, пасля чарговага лабараторнага кантролю, паступаюць у ўнікальны ў сваім родзе лагістычны цэнтр. Рабочы працэс тут поўнасцю аўтаматызаваны, што дазваляе выключыць факты дапушчэння памылак пры фарміраванні грузу для адпраўкі пакупніку. Прадукцыя загружаецца ў аўтамабілі-рэфрыжэратары і дастаўляецца ў гандлёвыя філіялы і сеткі супермаркетаў пры тэмпературы ад +2 да +6 градусаў. Так мы поўнасцю кантралюем халадовы ланцужок: ад сыравіны да прылаўка.