ААТ «Савушкін прадукт»
адзін са стратэгічных бізнес-юнітаў групы кампаній SANTA. Лідэр малочнай галіны Рэспублікі Беларусь, адзін з найбуйнейшых вытворцаў натуральнай малочнай прадукцыі Усходнееўрапейскага рэгіёна. Кампанія не толькі ўзначальвае рэйтынг прадпрыемстваў харчовай галіны краіны, якія эфектыўна працуюць, але і больш за 20 гадоў з'яўляецца фаварытам спажывецкіх пераваг беларусаў. А прадукцыя кампаніі атрымлівае прызнанне на міжнародным узроўні.

У кампаніі ўжываюцца лепшыя ў сусветнай малочнай індустрыі вытворчыя тэхналогіі, якія дазваляюць забяспечыць даволі працяглыя тэрміны прыдатнасці натуральных малочных прадуктаў: без выкарыстання кансервантаў, пры строгім выкананнi ўмоў транспарціроўкі i тэмпературным рэжыме ад +2 да +6 °С.
Бездакорнае захаванне якасцi і свежасцi прадукцыі гарантуе разумная вытворчая і транспартная лагістыка кампаніі, а таксама наяўнасць уласнай тавараправоднай сеткі.
