У 2026 годзе кампаніі «Савушкін» споўнілася 50 гадоў. Паўстагоддзя мы ствараем натуральную малочную прадукцыю для актыўнага і здаровага жыцця. А за гэтым стаіць доўгі і цярністы шлях развіцця – ад гарадскога малочнага камбіната да кампаніі №1 у галіне і сапраўднай візітнай карткі Беларусі.
2026
Далучэнне вытворчага філіяла ААТ «Савушкін прадукт» у г. Полацк.
2024
Абвешчаны маштабны
рэбрэндынг,
у рамках якога адбыўся стратэгічны падзел карпаратыўнага і прадуктовага брэндаў «Савушкін», што распачало новую главу ў гісторыі кампаніі.
2023
Маштабнае абнаўленне вытворчага філіяла ААТ «Савушкін прадукт» у г. Бяроза, у выніку якога філіял стаў самай буйной сырнай пляцоўкай ў СНД.
2020
Далучэнне вытворчага філіяла ААТ «Савушкін прадукт» у г. Баранавічы.
2019
У склад кампаніі ўвайшлі яшчэ дзве вытворчыя пляцоўкі – вытворчыя філіялы ААТ «Савушкін прадукт» у г. Бяроза і г. Іванава.
2018
Створана ТАА «Савушкін-Орша». У 2025 годзе рэарганізавана ў вытворчы філіял ААТ «Савушкін прадукт» у г. Орша.
2017
Калектыў кампаніі «Савушкін прадукт» узнагароджаны Ганаровым дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь «За асаблівыя дасягненні ў гаспадарчым развіцці». Ганаровая ўзнагарода была ўручана асабіста прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам.
2016
Праведзена карэнная мадэрнізацыя цэха вытворчасці сухіх малочных прадуктаў на вытворчай пляцоўцы ААТ «Савушкін прадукт» у г. Брэсце. Сёння кампанія цалкам перапрацоўвае так званыя «пабочныя прадукты» вытворчасці (сырную і тварожную сыроватку і пахту), ператвараючы ў канкурэнтны і запатрабаваны на сусветным рынку тавар.
2013 - 2015
«Савушкін» рэалізаваў маштабны інвестыцыйны праект па будаўніцтве і ўвядзенні ў эксплуатацыю новай вытворчай пляцоўкі, якая спецыялізуецца на вытворчасці мяккіх сыроў і тварагу, і сучаснага лагістычнага цэнтра.
2013
Пачатак рэгулярных паставак натуральнамалочнай прадукцыі ў краіны Еўрасаюза.
2013
Кампанія «Савушкін» атрымала сертыфікат адпаведнасці новай міжнароднай схеме FSSC22000 у галіне бяспекі харчовых прадуктаў. FSSC22000 – гэта найноўшая сістэма менеджменту харчовай бяспекі, заснаваная на стандартах ISO і прызнаная на міжнародным узроўні.
2009
У склад кампаніі ўвайшлі дзве вытворчыя пляцоўкі – вытворчыя філіялы ААТ «Савушкін прадукт» у г. Пінск і г. Столін.
2007
У выніку кансалідацыі ААТ «Савушкін прадукт» увайшло ў склад групы кампаній SANTA.
2003
Кампанія выйшла на рынак з унікальным прадуктам – зярнёным тварогом «101 зерне», з якога пачалося заваяванне рынку Расійскай Федэрацыі.
2001
Кампанія вывела на рынак першы беларускі малочны брэнд – «Савушкін прадукт». З гэтага моманту прадукцыя стала прыкметнай на паліцы і заняла сваё заслужанае месца ў спажывецкім кошыку.
1994
Прадпрыемства вучыцца жыць па новых, рыначных, прынцыпах. У гэтым годзе яно было рэарганізавана шляхам пераўтварэння ў адкрытае акцыянернае таварыства.
1982
Брэсцкi малочны камбінат ўзнагароджаны пераходзячым Чырвоным сцягам Міністэрства мясамалочнай прамысловасці СССР і ЦК прафсаюзаў. Калектыў прадпрыемства прызнаны пераможцам Усесаюзнага сацспаборніцтва. Па выніках Усесаюзнага агляду санітарна-тэхнічнага стану камбінат удастоены дыплома 1 ступені.
1976
30 снежня 1976 года новыя карпусы малочнага завода, былi ўведзены ў эксплуатацыю. Праз два гады прадпрыемства перапрацоўвала ўжо 560 тон малака ў суткі.
1970
Было прынята рашэнне аб стварэнні ў Брэсце сучаснага малочнага прадпрыемства. Яго будаўніцтва доўжылася 44 месяцы: з мая 1973 па снежань 1976 года.