Тварог класічны «Савушкін» (крыніца паўнацэннага бялку і кальцыю) вырабляецца з натуральнага малака без дабаўлення кансервантаў. Па-хатняму смачны, ён мае пяшчотную структуру. Для захавання ўсіх карысных уласцівасцяў прадукту і зручнасці для спажыўца тварог «Савушкін» выпускаецца ў сучаснай упакоўцы Мультывак клінок. Яна эстэтычная і прывабная на выгляд, захоўвае форму, структуру і свежасць прадукту на працягу ўсяго тэрміну прыдатнасці, а пасля адкрыцця ўпакоўку можна шчыльна прыкрыць верхняй плёнкай, што засцеражэ тварог ад высыхання і пранікнення старонніх пахаў.