Ёгурт «Аптымаль» 2% без цукру ўзбагачаны біфідабактэрыямі, якія спрыяюць паляпшэнню працэсаў стрававання, абмену рэчываў і мікрафлоры кішэчніка і ўмацаванню імуннай сістэмы ў цэлым, падаўляюць размнажэнне шкодных мікробаў і нават некаторых вірусаў. Інстытутам фізіялогіі НАН РБ пацверджана, што пры рэгулярным ужыванні ёгуртаў «Аптымаль» страваванне паляпшаецца, а, як вядома, каля 70% клетак імуннай сістэмы знаходзіцца менавіта ў кішэчніку. Ёгурт «Аптымаль» без цукру з'яўляецца крыніцай паўнацэннага малочнага бялку, кальцыю і фосфару. Дзякуючы адсутнасці цукру, прадукт можа выкарыстоўвацца ў дыетычным харчаванні, ён выдатна падыходзіць людзям, якія сочаць за ўзроўнем глюкозы ў крыві і якія прытрымліваюцца здаровага харчавання.