Якасць і бяспека

Дзень за днём наша кампанія працуе для таго, каб на вашым стале заўсёды былі толькі найлепшыя натуральныя малочныя прадукты. Для пацвярджэння якасці, бяспекі і канкурэнтаздольнасці гатовай прадукцыі кампаніі «Савушкін прадукт» распрацаваны і дзейнічаюць усе неабходныя сістэмы менеджменту якасці і бяспекі прадукцыі.
STB ISO 9001

Дзякуючы стараннай працы калектыву ААТ «Савушкін прадукт» быўшы яшчэ Брэсцкім малочным камбінатам у 2001 годзе, кампанія першай сярод прадпрыемстваў малочнай галіны Беларусі атрымала сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці патрабаванням СТБ ІСО 9001-96. Атрыманне сертыфіката такога ўзроўню стала першым практычным крокам да росту прадпрыемства як на ўнутраным, так і на міжнародным рынку. Затым у 2002 годзе была пацверджана адпаведнасць дзеючай сістэмы менеджменту якасці патрабаванням СТБ ІСО 9001-2001, у 2010 годзе пацверджана адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2009, а ў 2018 годзе – патрабаванням СТБ ISO 9001-2015.

Аднак сертыфікацыя не стала канчатковай мэтай працы калектыву. Персанал прадпрыемства добра засвоіў, што без пастаяннага ўдасканалення і паляпшэння сістэмы менеджменту якасці не можа быць дасягнута прызнанне спажыўца.


Сертификат СТБ ISO 9001 Брэст

Сертификат СТБ ISO 9001 Баранавічы

Сертификат СТБ ISO 9001 Пінск

Сертификат СТБ ISO 9001 Столін

Сертификат СТБ ISO 9001 Бяроза, Іванава

Сертификат СМК Брест рус.jpg
ISO 14001

З 2004 года кампанія «Савушкін прадукт» працуе на аснове прынцыпаў сістэмы кіравання навакольным асяроддзем ІСО 14001.

Гэта дазваляе кампаніі:

  • ўкараняць рэсурсазберагальныя і энергазберагальныя тэхналогіі, мерапрыемствы, якія накіраваны на зніжэнне негатыўнага ўздзеяння вытворчай дзейнасці на навакольнае асяроддзе;
  • імкнуцца да рацыянальнага выкарыстання матэрыяльных і энергетычных рэсурсаў;
  • выконваць заканадаўчыя і іншыя патрабаванні ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, якія прымяняюцца да дзейнасці арганізацыі.
ISO 45001

У 2006 годзе ААТ “Савушкін прадукт” упершыню сертыфікавалася на адпаведнасць наладжанай сістэмы менеджменту аховы здароўя і бяспекі працы патрабаванням стандарта OHSAS 18001. З 2020 года сістэма менеджменту аховы здароўя і бяспекі працы функцыянуе у адпаведнасці з патрабавннямі міжнароднага стандарта ISO 45001. 

Гэта сістэма дазваляе:

  • ўкараняць мерапрыемствы, якія накіраваны на паляпшэнне ўмоў працы, зніжэнне рызыкі вытворчых траўмаў і прафесійных захворванняў;
  • павышаць кваліфікацыю на аснове бесперапыннага працэсу навучання ў галіне аховы працы;
  • выконваць заканадаўчыя і іншыя патрабаванні ў галіне аховы працы, якія прымяняюцца да дзейнасці арганізацыі.
FSSC 22000

Упершыню ААТ «Савушкін прадукт» пацвердзіла адпаведнасць укаранёнай сістэмы менеджменту бяспекі, якая заснавана на аналізе рызык і кантрольных крытычных кропках з улікам прынцыпаў НАССР патрабаванням СТБ 1470-2004 у 2003 годзе. З тых часоў сістэма зведала мноства змен, якія паслужылі асновай для таго, каб у 2013 годзе прадпрыемства паспяхова прайшло сертыфікацыю сістэмы менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў па міжнароднай схеме FSSC 22000, якая заснавана на стандартах серыі ISO 22000. Мэта стандарта FSSC 22000 - забяспечыць бяспеку харчовых прадуктаў на ўсіх стадыях вытворчасці.

Сертыфікацыя па міжнароднай схеме пацвярджае, што сістэма менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў ААТ «Савушкін прадукт» адпавядае найвышэйшаму ўзроўню. Адзіны стандарт кіравання бяспекай харчовых прадуктаў, які прызнаны ва ўсіх краінах Еўрапейскага саюза, дазволіў кампаніі выйсці на новыя рынкі і наладзіць супрацоўніцтва з буйнымі міжнароднымі сеткамі.

Сістэмы менеджменту якасці не з’яўляюцца застылым механізмам, яны прадугледжваюць пастаяннае паляпшэнне ў адпаведнасці са зменлівымі патрэбнасцямі кліента і даюць упэўненнасць спажыўцам у тым, што прадпрыемства стабільна выпускае высакаякасную прадукцыю.

Сертыфікат FSSC 22000 Брэст

Сертыфікат FSSC 22000 Пінск

Сертыфікат FSSC 22000 Столін

Сертыфікат FSSC 22000 Бяроза

Сертыфікат FSSC 22000 Іванава

Сертыфікат FSSC 22000 Баранавічы

Сертыфікат Халяль

У сувязі з пашырэннем рынкаў збыту і прыцягненнем новых пакупнікоў з 2011 года на ААТ «Савушкін прадукт» укаранена сістэма сертыфікацыі Халяль, якая дазваляе забяспечыць адпаведнасць прадукцыі нормам Шарыяту і прыдатнасць для спажыўцоў краін мусульманскага свету.

Сертыфікат Халяль Пінск

Сертыфікат Халяль Баранавічы

Сертыфікат Халяль Столін

Сертыфікат Халяль Брэст

Сертыфікат Халяль Бяроза

Сертыфікат Халяль Іванава

Халяль Брест 2020-2023.jpg
Кошер-Брест.jpg
Сертыфікат Кашэр

Для павышэння экспартных магчымасцяў у верасні 2017 г. ААТ «Савушкін прадукт» пацвердзіла адпаведнасць выпускаемай прадукцыі патрабаванням яўрэйскага дыетарнага харчавання. Традыцыйнымі пакупнікамі кашэрнай прадукцыі ў свеце з'яўляюцца яўрэі, мусульмане, вегетарыянцы, прыхільнікі здаровага ладу жыцця і людзі, якія беражліва ставяцца да свайго здароўя.

Сертыфікат Кашэрнасці Пінск

Сертыфікат Кашэрнасці Брэст