ААТ “Савушкін прадукт”
– лідар малочнай галіны Рэспублікі Беларусь, адзін з буйнейшых вытворцаў натуральнай малочнай прадукцыі Ўсходне-Еўрапейскага рэгіёну. Кампанія не толькі ўзначальвае рэйтынг эфектыўна працуючых прадпрыемстваў харчовай галіны краіны, але і вось ужо звыш 20-ці гадоў з’яўляецца фаварытам спажывецкіх пераваг беларусаў. А прадукцыя кампаніі атрымлівае прызнанне на міжнародным узроўні ў такіх аўтарытэтных конкурсах, як Superior Taste Award, Бельгія.
У кампаніі выкарыстоўваюцца найлепшыя ў сусветнай малочнай індустрыі тэхналогіі вытворчасці, якія дазваляюць забяспечыць даволі працяглымі тэрмінамі прыдатнасці натуральных малочных прадуктаў без скарыстання кансервантаў пры строгім прытрымліванні тэмпературных рэжымаў транспарціроўкі і захоўвання ад +2 да +6 °С.
І тут на дапамогу нам прыходзіць разумная вытворчая і транспартная лагістыка кампаніі, а таксама наяўнасць уласнай тавараправоднай сеткі.