Чым карысны мяккі тварог?

У параўнанні з класічным тварагом, мяккі тварог мае больш пяшчотную і аднастайную кансістэнцыю. Ды і смак у яго больш мяккі і пяшчотны. Але чым жа ён карысны?

Уся справа ў тым, што мяккі тварог у працэсе вытворчасці не праходзіць высокатэмпературнай апрацоўкі. Сыроватка са сквашанага бактэрыяльнай закваскай малака выдаляецца з дапамогай сепаратара. Гэта прынцыпова новае тэхнічнае рашэнне для атрымання прадуктаў на аснове тварагу. Менавіта яно дазваляе максімальна захаваць высокую якасць і карысныя ўласцівасці прадукту - малочны бялок, кальцый і фосфар.

Навукоўцамі-фізіёлагамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі былі праведзены даследаванні карысных уласцівасцяў мяккага тварагу «Пяшчотны», у выніку якіх было эксперыментальна даказана, што рэгулярнае спажыванне мяккага тварагу «Пяшчотны» спрыяе:

- павышэнню колькасці ў касцяной тканіне кальцыю і фосфару;

- павышэнню колькасці ў крыві агульнага бялку.

Менавіта таму мяккі тварог з'яўляецца выдатным сродкам прафілактыкі скаліёзу і астэапарозу і незаменным прадуктам для тых, хто хоча мець прыгожую постаць і моцныя косткі. Важна адзначыць, пры рэгулярным ужыванні мяккага тварагу значна зніжаецца рызыка развіцця захворванняў страўнікава-кішачнага тракту і сардэчна-сасудзістай сістэмы. Мяккі тварог рэкамендуецца для хуткага аднаўлення арганізма пасля фізічных нагрузак, а таксама для актывізацыі разумовай дзейнасці.