Малочныя прадукты карысныя для дзяцей. У чым асаблівасць?

Развіццё дзіцяці шмат у чым залежыць ад таго, наколькі збалансаваным з'яўляецца яго харчаванне. На што звярнуць увагу бацькам пры выбары малочных прадуктаў для дзяцей? Галоўнае патрабаванне да малочных прадуктаў для дзяцей - натуральнасць і большая колькасць карысных вітамінаў і мікраэлементаў. Напрыклад, ёгурты, напіткі і тваражкі серыі «СуперКід» - гэта сапраўдная скарбніца «сонечнага» вітаміну D і кальцыю. Такі тандэм карыснага мінералу і вітаміну вельмі важны для арганізма, які расце. Бо для максімальнага засваення кальцыю неабходны вітамін D, які яшчэ называюць «сонечным », таму што ён сінтэзуецца ў арганізме пад уздзеяннем сонечных прамянёў, і толькі нязначную яго частку можна атрымаць з прадуктаў харчавання. Каб атрымаць патрэбную колькасць гэтага вітаміну, дзіцяці трэба бываць штодня на сонцы не менш за 30 хвілін на працягу цэлага года. Але ў нашай паласе гэта невыканальная задача, бо практычна паўгода колькасць сонечных дзён вельмі невяліка. Таму ёгурты і тварожныя пасты новай дзіцячай серыі, якія дадаткова ўзбагачаны вітамінам D - сапраўдны скарб запасу «сонечнай энергіі» круглы год.
Cанітарныя патрабаванні да вытворчасці дзіцячых напояў стражэй, чым для дарослых. У малочных дэсертах для дзяцей няма кавалачкаў фруктаў і ягад. Як ёгурт, так і тваражок, павінны мець аднастайную, кажучы простай мовай, працёртую кансістэнцыю.
Разам з фактарамі карыснасці і натуральнасці мамам важна, каб прадукт спадабаўся дзіцяці не толькі па смаку, але і візуальна. Таму ўпакоўка ў малочных прадуктаў «СуперКід» такая яркая і з вясёлым супергероем - бурундучком «Суперкідам».