Калі здаровае харчаванне становіцца ладам жыцця, стройная фігура не прымусіць сябе чакаць!
Вось парады па фарміраванні сутачнага рацыёну збалансаванага харчавання, каб заўсёды заставацца ў выдатнай форме:
1) 7-8 порцый збожжавых (порцыя - гэта кавалак хлеба; паўкубка макарон цвёрдых сартоў; паўкубка варанай крупы, 1 аладка);
2) 2-4 фрукта сярэдняга памеру;
3) 4-5 порцый агародніны (порцыя – гэта 1 кубак ліставой салаты; паўкубка свежай або варанай агародніны);
4) 3 порцыі малочных прадуктаў (порцыя – гэта кубак малака; баначка ёгурта або тварожнага дэсерту; 100 г тварагу; 50 г цвёрдага сыру і г.д.);
5) 2-3 порцыі іншых бялковых прадуктаў (порцыя - гэта 1 яйка; 85 г поснай курыцы, індычкі, ялавічыны, рыбы, морапрадуктаў; паўкубка варанай фасолі);
6) не больш за 1 порцыю прадуктаў з высокай колькасцю тлушчу або цукру (1 порцыя - гэта чайная лыжка сметанковага масла, смятаны або алею; 1 сталовая лыжка цукру або джэму; паўкубка фруктовага марожанага, 3 ледзянца, 6-10 арэхаў; 1 сталовая лыжка семачак).
Рэкамендаваная «мадэль талеркі правільнага харчавання»:
- 35% - фрукты і грубавалакністая рознакаляровая агародніна;
- 35% - складаныя вугляводы - крухмалазмяшчальныя прадукты (крупы, збожжавыя - хлеб, бульба, макароны, рыс);
- 12% - малочныя прадукты (малако і яго вытворчыя);
- 12% - бялковая ежа (мяса і рыба, яйкі і бабовыя, грэчка);
- 6% - прадукты з вялікай колькасцю цукру і тлушчаў.