Ці трэба баяцца малочных прадуктаў з доўгімі тэрмінамі прыдатнасці?

Набываючы малочныя прадукты, пакупнікі часта імкнуцца выбраць прадукт з кароткімі тэрмінамі прыдатнасці, мяркуючы, што ён больш натуральны і карысны. Ці так гэта? І за кошт чаго забяспечваюцца працяглыя тэрміны прыдатнасці прадуктаў у кампаніі «Савушкін прадукт»? Да параўнальна доўгіх тэрмінаў прыдатнасці прадукцыі ААТ «Савушкін прадукт» кансерванты не маюць ніякага дачынення. Першарадныя фактары, якія забяспечваюць працяглыя тэрміны прыдатнасці нашых прадуктаў, гэта:

• высокая якасць зыходнай сыравіны;
• прымяненне самых сучасных тэхналогій вытворчасці;
• максімальная аўтаматызацыя вытворчага працэсу, якая дазваляе мінімізаваць кантакт чалавека з адкрытым прадуктам;
• строгае выкананне тэхналагічных працэсаў;
• забеспячэнне высокай ступені асептыкі на вытворчасці;
• выкарыстанне высакаякаснай сучаснай упакоўкі;
• выразна прадуманая лагістыка вытворчасці і дастаўкі прадукцыі з забеспячэннем максімальна камфортных тэмпературных рэжымаў для прадуктаў.

Увесь працэс вытворчасці, уключаючы фасоўку, ажыццяўляецца ў максімальна стэрыльных умовах і цалкам аўтаматычна: аператар толькі сочыць за тым, каб не было збояў працы абсталявання. Такім чынам, з канвеера сходзяць ужо закрытыя ўпакоўкі прадукту. На вытворчасці дзейнічаюць высокія санітарна-гігіенічныя нормы, а па ўзроўні стэрыльнасці нашы цэхі часта параўноўваюць з аперацыйнай. І ўсё гэта ў сукупнасці дазваляе, напрыклад, нашаму ультрапастэрызаванаму малаку ў шматслаёвай ўпакоўцы TetraBrikAseptic захоўвацца 12 месяцаў, а смятане – 30 сутак. Да таго ж поўны склад прадуктаў заўсёды выносіцца на ўпакоўку. Такім чынам, вельмі кароткія тэрміны прыдатнасці малочных прадуктаў, хутчэй за ўсё, кажуць пра нізкую якасць малочнай сыравіны, састарэлае абсталяванне і нізкі узровень санітарна-гігіенічных нормаў на вытворчасці.