БЕЛАРУСКІ СЫР МААСДАМ УЗЯЎ ГРАН-ПРЫ НА ПРАФЕСІЙНЫМ КОНКУРСЕ «МОЛОЧНЫЙ УСПЕХ»

28.09.2026

Прадукцыя кампаніі «Савушкін» заваявала вышэйшыя ўзнагароды на міжнародным дэгустацыйным конкурсе «Молочный успех» у Сочы.

молочный_успех

Вышэйшай узнагароды конкурсу — Гран-пры — удастоены сыр "Брэст-Літоўск Маасдам". Экспертнае журы ацаніла яго фірмовы выразны саладкавата-арэхавы смак і бездакорны малюнак з буйнымі «вочкамі», пацвердзіўшы статус сапраўднага сыраробнага шэдэўра.

Золата заваявалі два глазураваныя сыркі: «ТОП» са смакам «Карамель» і «Брэст-Літоўск Вараная згушчонка», а таксама тварожны сметанковы сыр SVEŽA.

Срэбра атрымалі ЗЛЖ-хіты: высокабялковы ёгурт TEOS і тварог мяккі далікатны "Савушкін".

«Перамога на конкурсе — гэта наша натхненне, — пракаментавала Крысціна Харавец, дырэктар па маркетынгу кампаніі «Савушкін», — Прыемна бачыць, што нашы брэнды — "Брэст-Літоўск", SVEŽA, "ТОП" — атрымліваюць вышэйшыя балы ад незалежнага журы. Але галоўнае - яны застаюцца пастаянным выбарам мільёнаў сем'яў у розных кутках свету».

Усяго за ўзнагароды конкурсу сёлета змагаліся 126 узораў малочнай прадукцыі ад найбуйнейшых вытворцаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Члены журы ўсляпую, не ведаючы вытворцаў, па дзесяцібальнай шкале ацэньвалі якасць і смак конкурсных узораў.

"Савушкін" — адзін са стратэгічных бізнесаў групы кампаній SANTA, які спецыялізуецца на выпуску натуральнай малочнай прадукцыі і сыроў, лідэр беларускай малочнай прамысловасці.

Кампанія стварае прадукты для актыўнага і здаровага жыцця. У Беларусі і Расіі малочныя прадукты ад "Савушкін"— у ліку самых запатрабаваных на рынку FMCG.