5-ты год запар у Беларусі падводзіць вынікі Прэмія спажывецкага выбару “Народная марка” і 5-ты раз яе безумоўным фаварытам становіцца кампанія “Савушкін прадукт”. Ганаровае званне “Народная марка” адразу ў чатрох намінацыях і вышэйшая ўзнагарода – Гран-пры конкурсу – адзнака якасці, якую прысудзілі самі спажыўцы.
Падчас штогадовай Прэміі спажывецкага выбару “Народная марка” беларусы традыцыйна прагаласавалі за прадукты, якім аддаюць перавагу і якія могуць з упэўненасцю параіць як лепшыя ў сваіх катэгорыях. Народнае апытанне-галасаванне грунтавалася на больш за 2 мільёны апытальнікаў, што былі апублікаваны ў рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных выданнях, а таксама ў інтэрнэце на сайце Прэміі. Дзякуючы ацэнцы шматлікіх пакупнікоў рознага ўзросту і полу, статусу і прафесій традыцыйныя малочныя прадукты, ёгурты, цвёрдыя і плаўленыя сыры кампаніі “Савушкін прадукт” удастоены ганаровага тытула “Народная марка”, стаўшы ў сваіх катэгорых бясспрэчнымі лідарамі спажывецкіх пераваг ва ўсіх рэгіёнах краіны.
І, нарэшце, галоўная ўзнагарода, што ўжо традыцыйна ўзвялічвае калейдаскоп перамог кампаніі ў штогадовай Прэміі «Народная марка» - Гран-пры конкурсу, якое пацвярджае неабвержны факт: «Савушкін прадукт» - лепшы вытворца прадуктаў харчавання і любімы брэнд беларусаў! Характэрна, што гэта аднадушнае меркаванне жыхароў усіх рэгіёнаў краіны. Дарэчы, гэта адзінае Гран-пры Прэміі ў харчовай групе тавараў.
Вось што кажуць пра вынікі Прэміі яе арганізатары. “Такія высокія вынікі ААТ “Савушкін прадукт” дэманструе год за годам, пачынаючы з самай першай Прэміі “Народная марка”. У гэтым годзе Прэмія адзначае свой 5-гадовы юбілей. І яе гісторыя дазваляе прасачыць, што ў беларускіх спажыўцоў з’явіліся свае фаварыты. Захаванне прадпрыемствам “Савушкін прадукт” пазіцыі лідара на працягу гэтых пяці гадоў у шматлікіх катэгорыях і шматразовыя Гран-пры ў намінацыі “Лепшыя прадукты харчавання” гавораць пра тое, што кампанія валодае сапраўднай народнай любоўю. Гэта стала магчымым, дзякуючы разнастайным годнасцям вытворцы і яго прадукцыі. Але перш за ўсё, гэта моцны брэнд. ААТ “Савушкін прадукт” адно з першых вельмі годна заявіла пра сябе менавіта прафесійным падыходам да маркетынгу. А пытанне эфектыўнасці маркетынгу выходзіць сёння на першы план нароўні з крэатыўнасцю, бо ад гэтага залежыць канкурэнтаздольнасць прадпрыемстваў як на айчынным рынку, так і замежным”, – адзначае прадзюсер Прэміі “Народная марка”, Прадстаўнік праўлення Асацыяцыі камунікацыйных і маркетынгавых агенцтваў, дырэктар агенцтва “Белая Карона” Алена Устыновіч.
І ў гэтым няма нічога дзіўнага: прадукцыя фаварыта беларускага рынку ўжо даўно славіцца не толькі на Радзіме, але і далёка за яе межамі. Да прыкладу, у краінах Прыбалтыкі (ЕС) - ёгурты, тварожныя дэсерты ..., ва ўсіх Эміратах Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў - класічныя тварагі, смятана, сыры і ... грэчаскі ёгурт. А яшчэ «Савушкін прадукт» з цэльнамалочнай прадукцыяй умацоўвае свае пазіцыі на рынку Паднябеснай. Не адзін год запар кампанія заваёўвае вышэйшыя ўзнагароды самага рэйтынгавага ў сусветнай індустрыі харчавання дэгустацыйнага конкурсу «Superior Taste Award». І гэта прызнанне сусветнай дэгустацыйнай эліты пацвярджае: прадукцыя кампаніі дастойна канкурыруе з лепшымі еўрапейскімі брэндамі як па якасці, так і па смаку.
«Гран-пры і званне «Народная Марка» - вышэйшая ўзнагарода, знак любові і адданасці спажыўцоў. Мы шчыра рады, што многія гады ў нас атрымліваецца адпавядаць іх перавагам і чаканням. Для нас - гэта не толькі вышэйшая ступень праявы даверу, але і вялікая адказнасць. І мы з поўнай адказнасцю запэўніваем, што «Савушкін прадукт» з гонарам апраўдае яго! Наша місія: Дарыць людзям радасць і здароўе, вырабляючы толькі натуральныя і карысныя прадукты. І мы будзем прытрымлівацца яе заўсёды, прапаноўваючы спажыўцам толькі лепшае!» - адзначыла намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Савушкін прадукт »Алена Бабкіна.
***
Прэмія спажывецкага выбару «Народная Марка» з'яўляецца ўнікальнай для Беларусі і ладзіцца ў нашай краіне ў пяты раз. Праект неабходны, как вызначаць і заахвочваць лепшыя брэнды ў розных таварных катэгорыях, прадстаўленыя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Яго вынікі значныя менавіта таму, што ажыццяўляюцца выключна спажыўцамі тавараў і паслуг шляхам адкрытага апытання, што дазваляе атрымаць найбольш аб'ектыўную спажывецкую ацэнку беларусаў. Прэмія мае агульнанацыянальны характар і праводзіцца пад патранажам Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь. Арганізатарам Прэміі «Народная Марка» выступае РА «Белая Карона» пры падтрымцы Асацыяцыі камунікацыйных і маркетынгавых агенцтваў Беларусі.
Дзякуем за супрацоўніцтва!
Мы будзем рады, пры неабходнасці, даць Вам дадатковую інфармацыю