Брэнд "ТОП" аб'яўляе аб выхадзе на тэрыторыю функцыянальнага харчавання. Новая лінейка высокабялковых малочных кактэйляў «ТОП Power» створана для тых, хто выбірае яркі, актыўны лад жыцця і добры настрой, але не гатовы ахвяраваць любiмым смакам проста дзеля лічбаў КБТВ на пакаванні.

Сёння, калі ўсе мы жывем на звышгукавых хуткасцях, высокабялковы кактэйль "ТОП Power" становіцца тым самым "разумным" перакусам, які лёгка ўпісваецца ў графік паміж працай, сустрэчай з сябрамі, актыўным хобі і вячэрняй трэніроўкай.
Чаму гэта так крута:
«Мы на сувязi з аматарамі брэнда «ТОП» у сацыяльных сетках і разумеем, што сёння аўдыторыя шукае функцыянальныя прадукты, якія спрашчаюць жыццё, а не ўскладняюць яго абмежаваннямі, — пракаментавала навіну Марыя Козак, начальнік аддзела маркетынгу «Дэсерты» кампаніі «Савушкін». — «ТОП Power» — гэта пратэін для тых, хто хоча выглядаць крута, адчуваць сябе выдатна i адначасова захаваць магчымасць на працягу дня з'есці невялікі карысны ласунак, каб падняць сабе настрой.
Хапайце навінку! "ТОП Power" на паліцах гандлёвых сетак ужо з гэтых выходных!
Пра брэнд ТОП:
ТОП — мультыкатэгарыйны брэнд, у партфелі якога глазураваныя сыркі з начыннямі, шырокая лінейка марожанага і малочных кактэйляў.