
Незалежны дэгустацыйны конкурс "Молочный успех 2025" прайшоў у верасні ў рамках Міжнароднага малочнага бізнес-форуму ЕАЭС. Удзел у ім прынялі вядучыя прадпрыемствы Расіі і Беларусі.
Кампанія «Савушкін» зноў пацвердзіла непераўзыдзены смак і якасць сваёй малочнай прадукцыі. Найвышэйшую адзнаку экспертаў – Гран-пры «Малочны поспех 2025» атрымалі сыр тварожны «Воздушный» SVEŽA з авакада, сыр «Брэст-Літоўск Вытрыманы» 12 месяцаў і тварожныя глазураваныя сыркі з начыннем «малако згушчанае варанае». Залатым медалём адзначылі зярнены тварог «Савушкін» з вяршкамi; срэбрам – сыр мяккі расольны «Фета» SVEŽA і сыр плаўлены каўбасны вэнджаны «Брэст-Літоўск».
«Мы рады гэтай перамозе: ганарымся тым, што нашы прадукты, у якія ўкладзена шмат працы, год за годам атрымліваюць высокую адзнаку экспертаў, – падзяліліся ў кампаніі «Савушкін». – Напрыклад, «Брэст-Літоўск Вытрыманы» 12 месяцаў папоўніў свой асабісты «медальны залік» – у яго скарбонцы ўжо больш за дзесятак узнагарод. Журы конкурса у чарговы раз пацвердзіла выбар спажыўцоў і прафесіяналаў з розных краін свету».
У гэтым годзе на званне лепшых у 19 намінацыях конкурсу прэтэндавалі 149 прадуктаў ад найбуйнейшых вытворцаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Члены журы ўсляпую, не ведаючы вытворцаў, па дзесяцібальнай шкале ацэньвалі якасць і смак конкурсных узораў.
***
«Савушкін» – адзін з ключавых бізнэсаў групы кампаній SANTA. Уваходзіць у тройку найбуйнейшых вытворцаў малочнай прадукцыі ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. Кампанія вядомая сваімі інавацыйнымі падыходамі да вытворчасці і бескампрамісным падыходам да якасці прадукцыі на ўсіх этапах – ад фермы да прылаўка.