Пракрастынацыя? Новы чат-бот TEOSофія для тых, хто ніяк не можа ўвесцi ў жыццё здаровыя звычкі

18.06.2024

фото 1 (чат-бот теос).png

Клапатлівага лічбавага памочнiка – чат-бот TEOSофiя (спасылка) – распрацавалі ў кампаніі «Савушкін прадукт». Ён дапамагае карыстальнікам у камфортным тэмпе сфарміраваць здаровыя і карысныя звычкі, перагледзець падыход да харчавання, наладзіць рэжым дня і трэніровак, навучае практыкам медытацый і ўсвядомленасці – адным словам, знаёміць са збалансаваным ладам жыцця (ЗЛЖ).

Пры актывацыі ў Telegram чат-бот з дапамогай спецыяльнага тэста вызначае ўзровень дасведчанасці карыстальніка па тэме ЗЛЖ, а затым, у адпаведнасці з вынікам, фармiруе персанальную праграму падтрымкі на цэлы месяц.  

TEOSофiя* штодня прапануе сваім падпісантам індывідуальную падборку інфармацыйных матэрыялаў: унікальныя артыкулы, падрыхтаваныя пры ўдзеле аўтарытэтных экспертаў і практыкуючых лекараў, лайфхакі і карысныя парады аб тым, як без стрэсу ўвесці ў сваё жыццё спорт, методыкі рэлаксацыі і тайм-мэнэджмент.

фото 2 (чат-бот теос).png

Згодна з даследаваннямі, для замацавання любой карыснай звычкі чалавеку часцей за ўсё дастаткова трох тыдняў. TEOSофія будзе выдатным асістэнтам для тых, хто даўно марыць гарманізаваць лад жыцця, але мае патрэбу ў дадатковай матывацыі. Бот настроены на рассылку рэгулярных апавяшчэнняў: ён нагадае аб неабходнасці падтрымліваць водны баланс, рабіць перапынкі ў працы, сачыць за выправай, выконваць дыхальную гімнастыку і г.д.

Юзерам будуць пастаянна даступны  карысныя рэцэпты, ідэі простых агульнаўмацавальных практыкаванняў. TEOSофія навучыць хутка і лёгка аднаўляць унутраны рэсурс, падтрымліваць высокі ўзровень ментальнага стану і добрую фізічную форму.

«Мы дбаем аб дабрабыце сваіх спажыўцоў.  Таму не толькі вырабляем натуральныя прадукты харчавання, але і, у меру магчымасцяў, дапамагаем людзям фармiраваць карысныя звычкі, – распавялі ў кампаніі «Савушкін прадукт». – Шмат хто перакананы, што рэгулярны клопат пра сябе патрабуе багата часу і намаганняў. Наш лічбавы памочнік вырашае гэту праблему. З падказкамі і падтрымкай TEOSафіі збалансаваны лад жыцця па сілах кожнаму. Вы ўбачыце: нават маленькія крокі гарантавана вядуць да дасягнення бачных вынікаў.

* Сваё імя бот атрымаў у гонар аднаго з самых папулярных брэндаў кампаніі –
лінейкі грэчаскіх ёгуртаў TEOS. Спажыўцы любяць яго за карысны натуральны склад, смак і зручнасць ва ўжыванні. Фаварыт лінейкі – густы высокабялковы ёгурт TEOS. Вось ужо шэсць гадоў запар ён атрымлівае вышэйшыя ўзнагароды прэстыжнай міжнароднай прэміі ў галіне індустрыі харчавання Superior Taste Award (Бельгія).