Лідар беларускай малочнай прамысловасці афіцыйна абвясціў глабальны рэбрэндынг. Спажыўцы заўважаць змены ў бліжэйшы час. Гаворка ідзе не толькі пра знаёмы лагатып: кампанія перагледзiць сваё пазыцыянiраванне на рынку, каштоўнасці і місію брэнда.
«Сённяшні рэбрэндынг ужо трэці ў гісторыі кампаніі. Для нас важна, каб брэнд «жыў» у рэальным часе, дакладна адлюстроўваў нашу філасофію і прынцыпы, захоўваючы тое, што любяць і цэняць нашы спажыўцы, — пракамэнтавала навіну намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу Алена Васянкова. — Першы малочны брэнд краіны нарадзіўся ў лістападзе 2001. Пачынаючы з гэтага дня мы ні на хвіліну не забываліся пра тое, што працуем для людзей. Для таго, каб яны былі здаровымі і поўнымі энэргіі, кожны дзень жылі яркім, актыўным жыццём. Менавіта гэтая ідэя: «Савушкін — крыніца здаровага жыцця» — і лягла ў аснову маштабнай трансфармацыі, якая дазволіць нам лепш прадставіць сябе на рынку і стаць бліжэй нашай аўдыторыі».
У ходзе рэбрэндынгу адметна зменіцца дызайн упакоўкі вядомых малочных прадуктаў.

Зірнiце, як свежа і апетытна!



Жоўты круг у лагатыпе карпаратыўнага брэнда — сiмвал сонца — крыніцы жыцця, энергіі, адзінства, зладжанай сумеснай працы, імкнення да агульнай мэты.
Карпаратыўны лагатып будзе выкарыстоўвацца ў афіцыйных дакумэнтах, матэрыялах пра кампанію ў прэсе, на аб’ектах інфраструктуры.
Працэс увядзення новай айдэнтыкі будзе паступовым. Чакаецца, што лагатып кампаніі ў першую чаргу зьявіцца ў галоўным офісе кампаніі ў Берасьці, пазьней — на вытворчых будынках у іншых гарадах, на брэндаваным аўтатранспарце кампаніі — малакавозах, грузавіках.
«Мы мяняемся, але гэта эвалюцыйныя змены. «Савушкін» захавае самае галоўнае: сваю эмпатыю, дабрыню і адкрытасць, якія заўсёды былі важнымі не толькі для нас, але і для нашых спажыўцоў», — падкрэсліла Алена Васянкова.
*
«Савушкін прадукт» уваходзіць у групу кампаній «SANTA» і займае адно з вядучых месцаў на рынку малочнай прадукцыі ў СНД. Кампанія вырабляе натуральныя малочныя прадукты, карысныя для здароўя і неабходныя для паўнавартаснага рацыёну.