У мінулым годзе “Савушкін прадукт” на 11 % зменшыў узровень цукру ў сваіх ёгуртах “Аптымаль” са смакамі садавіны. Работа ў гэтым кірунку працягваецца і ў іншых лінейках прадукцыі кампаніі.
Змяненне рэцэптуры датычыцца як густых, так і пітных ёгуртаў пад брэндам “Савушкін”. Змяншэнне долі цукру дазволіць зрабіць прадукт яшчэ больш прывабным для пакупнікоў.
У пітных ёгуртах “Савушкін” цукру стала меней на 14%. Сёння гэта ёгурты са смакам лясных ягад, ананасу і дыні, вішні і чарэшні.
У густых ёгуртах гандлёвай маркі ўтрыманне цукру зменшылася на 10%. Іх можна знайсці на прылаўках магазінаў у стаканчыках вагой 120 і 350 грам. Больш прывабным для прыхільнікаў ЗЛЖ сталі ёгурты са смакам лясных ягад, клубніц, страчатэлы, ананаса і маракуйі, персіка і манга.
«Клопат аб здароўі пакупнікоў — першачарговая задача нашай кампаніі. Распрацоўваючы рэцэптуру прадуктаў, мы заўжды імкнемся захаваць у іх максімальную карыснасць натуральнага кароўега малака. Цудоўна, што нашы тэхнолагі здолелі змяніць рэцэптуру ўжо ўлюбёных спажыўцамі ёгуртаў з садавіны такім чынам, што пры захаванні знаёмага смаку яны сталі больш карыснымі і даступнымі для тых, хто прытрымліваецца здаровага ладу жыцця», — пракаментавалі новаўвядзенне ў кампаніі “Савушкін прадукт”.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя (САЗ) рэкамендуе дарослым і дзецям штодзённа ўжываць цукар на ўзроўні не больш чым 10% ад свайго сумарнага энергаспажывання. Эксперты адзначаюць, што змяншэнне ўжывання цукру прыкладна да 25 грам у дзень прынясе дадатковую карысць для здароўя.
Ёгурты з садавінай “Савушкін” з паніжаным утрыманнем цукру ўжо паступілі ў продаж ва ўсе магазіны і гандлёвыя сеткі. Знайсці прадукт з абноўленай доляй цукру можна па надпісу “Менш цукру”, размешчаным збоку на пластыкавай бутэльцы ці стаканчыку.