Найбуйнейшы беларускі малочны вытворца «Савушкін прадукт»выпусціў лінейку пітных ёгуртаў «Аптымаль Detox». Новыя прадукты арыентаваны на тых, хто цікавіцца здаровым ладам жыцця і любіць незвычайныя смакі.
Ёгурты лінейкі «Аптымаль Detox» узбагачаны біфідабактэрыямі і дапоўнены спалучэннямі смакаў,якія ўваходзяць у дэтокс-праграмы. Дэтокс з'яўляецца для арганізма той кнопкай «Reset», націснуўшы якую можна атрымаць эфект аздараўлення і паляпшэння самаадчування.
Новая лінейка прадстаўлена двумя смакамі: «яблык-банан-морква»і«апельсін-абляпіха-імбір».Гэтыя новыя незвычайныя спалучэнні падараць зарад вясновай бадзёрасці.
Для ёгуртаў «Аптымаль Detox» характэрна пяшчотная пітная кансістэнцыя. Тлустасць складае ўсяго 2%. Яны вырабляюцца толькі з натуральнага адборнага малака без дабаўлення кансервантаў, штучных фарбавальнікаў і араматызатараў.
Абодва новыя ёгурты выпускаюццаў ПЭТ-бутэльках, вага кожнай порцыі – 415 грамаў. Эрганамічная форма ўпакоўкі дазваляе зручна трымаць прадукт у руцэ і добра падыходзяць для спажывання нахаду. Ёгурты «Аптымаль Detox»- гэта лёгкі карысны перакус, які будзе цікавым як паклоннікам здаровага ладу жыцця, так і самаму шырокаму колу покупнікоў.
Новыя ёгурты ўжо паступілі ў продаж на прылаўкі гандлёвых сетак па ўсёй Беларусі. Пазнаць іх можна па стыльнай упакоўцы з яркай фуд-зонай і надпісам «Аптымаль Detox».