Дэгустацыйны конкурс праходзіў 5-9 верасня ў рамках IX Міжнароднага малочнага бізнес-форуму, які традыцыйна сабраў на сваёй пляцоўцы лепшых вытворцаў малочнай прадукцыі Еўразійскага Эканамічнага Саюза (ЕАЭС).
На гэты раз на назву лепшых у 20 намінацыях прафесійнага дэгустацыйнага конкурсу "Малочны успех" былi заяўленыя 136 прэтэндэнтаў.
Па адзiнадушным меркаванні прафесійнага журы Гран пры за цудоўны густ і стабільную якасць прысуджаныя глазураваным сыркам і тварагу кампаніі «Савушкін прадукт».
Цвёрды сыр "Брэст-Літоўск сапфір" удастоены сярэбранага медаля.