Вішысуаз з вэнджанай макрэллю

Што спатрэбіцца
Крок 1
Дробна нарэзаць цыбулю. Абсмажыць яе ў глыбокай каструлі ў растопленым сметанковым масле да празрыстасці. Да яе дадаць дробна нарэзаную цыбулю-парэй і працягваць абсмажваць разам, пакуль цыбуля-парэй таксама не стане мяккай.
Крок 2
Ачысціць і нарэзаць дробнымі кубікамі бульбу. Дадаць у сатэйнік да цыбулі. Затым уліць курыны булён. Давесці да кіпення, пасаліць і паперчыць да смаку. Гатаваць яшчэ 30 хвілін на слабым агні.
Крок 3
Паглыбным блендарам здрабніць суп разам з халоднымі вяршкамі і тварожным сырам да аднароднай крэмападобнай кансістэнцыі.
Крок 4
Нарэзаць вэнджаную макрэль (або скумбрыю) тонкімі слайсамі.
Крок 5
Суп падаваць ахалоджаным, зверху ў кожную талерку вылажыць слайсы вэнджанай  рыбы. Па жаданню ўпрыгожыць страву кольцамі цыбулі і пасыпаць спецыямі.