Салат Цэзар

Што спатрэбіцца
Крок 1
Курынае філе пасаліць і паперчыць да смаку. Абсмажыць на аліўкавым алеі з двух бакоў да залацістай скарыначкі.
Крок 2
Перакласці ў  форму для запякання або на бляху і запячы ў духоўцы пры тэмпературы 180°С 7 хвілін. Астудзіць і нарэзаць невялікімі кавалачкамі.
Крок 3
Узбіць блендарам яйка, жаўток, крыху лімоннага соку, гарчыцу і вустэрскі соус.
Крок 4
Багет нарэзаць лустачкамі, срэзаць скарынкі, нарэзаць невялікімі кавалачкамі, вылажыць на бляху і падсушыць у разагрэтай духоўцы пры тэмпературы 180°С хвілін 5.
Крок 5
Сухары, якія атрымаліся, абсмажыць на аліўкавым алеі з дабаўленнем здробленага часнаку. Астудзіць і абсушыць на папяровым ручніку.
Крок 6
Сыр нарэзаць тонкімі слайсамі. Лісты салаты рамана парваць рукамі і злажыць ў салатнік.
Крок 7
Паліць лісты салаты соусам, пасыпаць сырам. Вылажыць курынае філе, анчоўсы і сухарыкі. Падаваць да стала.